 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Белы сон. Толькі неба здалёк у мігатлівым маку. I скрыпіць пад нагамі пясок, і гамоняць з марозам сабакі. Недзе месяц брыдзе наўздагад. Беляхціць пад сумётамі поле. Цемень ночы на нечы загад пахавалася соснам пад гольле. Праз расьсеяны месячны сьвет зь нерасьсеянай шчыраю верай у бясконцы жыцьця запавет крочу – сілам ня ведаю меры. ...Праляцелі, прабеглі гады. Сэрца непагадзі не забудзе. А здавалася – дужай – тады, што на сьвеце харошыя людзі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|