Стома дня, бляск вачэй маіх сумны, Адзіноты дурманячы боль, Час мне зьдзейсьніць усё, што задумана Пакуль ў кроне жыцьця майго ствол. Стаяць дрэвы, бы здані белыя, Паліць сонейка, скрозь трава. Чабаром густым зь ніў павеяла, Завінулася галава. Ўсхвалявалася поле жытняе, А бярозанька за сялом Да зямлі маёй старажытнае Нагінаецца, б’е чалом. Буйным гольлем, кволымі лісьцямі Маю душу з родных палян Падхапілі, дрэвы, калісьці вы I разгойдалі да змагань. Што ж, паранілі, пакалечылі Ў жыцьці душу маю ня раз. Уздымаю яе, падлечваю, Дрэвы родныя, каля вас.
|
|