Ночы срэбны паўмісак на золку зматавеў, пачарнеў... Ці урок хто, ці ў ім не запраўднае, толькі «накладное» блыо сэрабро? Ня ўсё роўна? Цёр ветах заспаны яго, праўда, рызманьнем зь імглы, упацеў нат ружовым туманам, злы, у сеці чаратаў заплыў, – ды ня сьцерліся шчэрбы і рысы, як ні мыў ён сьцюдзёную гладзь... Хіба ўстаць і кашулю расхрыстаць, губы раньняму ветру падаць? Увайсьці ў пыл туманны па шыю, бестурботна ўсьміхнуцца камусь? Эх, ці ёсьць дзе йшчэ золкі такія як у нас із табой, Беларусь!
1942
|
|