Так, жыцьцю дагадзіць немагчыма... Лёс – пражэрлівы, прагны стары... Ён ня сьцішыцца, покуль ня выме духу зь цела бяз права й пары... У спагадай сагрэтыя рукі ён чужое душы не бярэ, не сьпяшаецца кволых адхукаць, не імкнецца вандроўных сагрэць. Можаш, молячы, моргаць вачыма, можаш слацца пад ногі, як дым, ён табе яшчэ пальцы ушчыміць, яшчэ ўсмак насьмяецца зь бяды! А наважыш ізь ім прававацца, свае праўды даходзіць – канец! Ён ня раз і ня дзесяць, ня дваццаць цябе з роду у род пракляне! Хай жа лепш і кусае і раніць сэрца болю калючы асьцюк, – трэба, зубы заціснуўшы, глянуць проста ў злосныя вочы жыцьцю. І яно іх апусьціць нязручна і усьмешкаю выкрывіць рот... Хто прад лёсам віхляе анучай, той і звацца ня варты «народ»!
1943
|
|