Сябе нанова адкрываю. Выношу з шуму свой пратэст – Пустых размоў не пераймаю. Ёсьць у маўчаньні іншы зьмест. Ёсьць у маўчаньні гнеў, і згода, I глыбіня, і вышыня. Ёсьць у маўчаньні асалода Яшчэ няпройдзенага дня. Свае ў маўчаньні ёсьць граніцы, Свая бяда, свае масты. Ёсьць у маўчаньні таямніца Ад мудрасьці да прастаты.
|
|