 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Там лістапады выпалі, Там выплылі плыты I зоры воду выпілі З азёраў залатых. I зноў лячу дадому я, I ўжо на схіле дня Мне штось даўно вядомае Сьпявае цішыня. I адчуваю вечнае У мове нематы – Зьвіняць лугі надрэчныя, Шапочуць чараты. Як нейкі дар, як пошліну Лаўлю наперабой Тугі лісты апошнія Асеньняй галавой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|