 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё зь любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё зь любві – Першы посьпех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І зьмяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё зь любві – Нават нéнавісьць і агіда... Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё зь любві. А інакш і жыць немагчыма.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|