 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яна раптоўнаму куплету Зьдзівілася упершыню, I захацелася ў паэты, Нібыта птушцы ўвышыню. Яна так лёгка улавіла Рытмічны строй і рыфмы код. Рыфмуе: «мілы – да магілы» Ў няпоўных васемнаццаць год. Дыктуе дзень на ўлоньні лета Ёй пра палі ды сенажаць. ...Дзяўчынцы хочацца ў паэты, Што ў катаржанкі, – дзе ж ёй знаць?! Вось са сваім адкрытым сьветам Яна бяжыць празь сенакос. Дзяўчынцы хочацца ў паэты... О дай апомніцца ёй, лёс!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|