Задрыжала зьнячэўку асіна, подзьмух сьцюжы прабег па кары. Восень згрэбла атаву, звазіла, пазганяла жывёлу ў двары. Мокры вецер ахрып, занядужаў, над ракою лякоча вярба. Павуціньне – апошні свой кужаль – ткальля-восень снуе з сэрабра. Мо’ сумуеш, а можа, рагочаш. Я шкадую, што ты не пры мне. Дождж з-пад Воўпы цябе не намочыць, вецер жлобаўскі не закране.
|
|