|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сустрэнемся на вузкай перакладзіне. З двух берагоў паважныя прыйдзем. Усё, што не даткана, не дапрадзена, я пакажу табе ў сьвяточны дзень. Вось толькі я забылася пра почасьці. Калі з дарогі зойдзем у мой дом, я проста пасаджу цябе на покуці, аддам на ласку маім багом. Снуецца зь песьнямі льняное прадзіва, пасаг бы з кужалю танчэй саткаць. Жартоўна кросенцы мае разладзілі, уток заблыталі, не разблытаць. Я запяю табе пра дзіва дзіўнае, якая ў Нёмне глыбіня, як ноччу месячнай на воды сінія выводзіць дзеўчына паіць каня. А конь ня слухае, а конь бянтэжыцца, рве цуглі срэбныя – дарма спыняць. З каменьняў Нёмнавых аж іскры крэшуцца, аж сэрца цешыцца з таго каня. З двух родных берагоў на перакладзіне сустрэнемся ў сьвяточны добры час. Чаго б ня здужалі, чаго б ня ўладзілі, пакінем моладзі сказаць за нас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|