Вецер нівы калыша, сіні лён, цёмны лес. І зямля быццам кніжка адкрывае свой зьмест. Накланяюцца ў ногі грывы сочных траў. Хтось араў тут разлогі, нехта сьцежкі праклаў. Зарастаюць курганы, б’юць пабегі з камля. То залечвае раны пасьля войнаў зямля. Дождж ёй воблік змывае, бельлю сьнег замяце. Як зіма – спачывае, а вясной заьцвіце. Невад сініх азёраў ноччу зь неба як з дна, ловіць цьмяныя зоры і калыша да дня.
|
|