Будзе слоту абвяшчаць прагноз, Лістабой учыніць ператруску. Песьняй, што расчуліла да сьлёз, Я прыму цябе па-беларуску. Краю блаславёнага дачка, Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку – Зорны крыж Мацея Бурачка... Ты ўва мне прызнаеш беларуску? Сто разоў шукай другой красы, А тым больш што сьвет даўно ня вузкі! ...Ды калі ты не бязродны сын – Гавары са мной па-беларуску. Час – вар’ят, шалёнае таксі. Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску. Кажаш, што магілы зарасьлі? Памаўчы са мной па-беларуску.
|
|