Конь буланы, сядзёлка, лёгка ногі – у стрэмя, з жураўлямі гаворка, ў вочы ветру бярэмя. А насустрач бярозы, цёмны лес і паляны. Лёс бязьлітасны, грозны, 'шчэ пакуль што нязнаны. Коні – чорныя хмары па нябёсным дзядзінцы капытамі кранаюць камяні на гасьцінцы. Хмары бліскаюць, грозяць. Конь у дзёрзкім разгоне. Я сьціскаю паводдзе. Толькі ногі ў страмёнах. Вецер хмары разгушкаў. Страху быццам ня стала. – Ах, дачушча, дачушка, ледзь каня не загнала.
|
|