 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Авёс пасьпелы на далоні. I поле – мілае да сьлёз. Стрыгуць траву начныя коні. Ды будзіць Прыпяць цеплавоз. Усё яшчэ... Яшчэ – ня ўчора. Але зь якіх глухіх начэй Мне зазірае ў вочы воран Бязьлітасна, нібы Кашчэй. Яму – пад сто. Яму ня сьпіцца. Дый мне сягоньня не заснуць. I трызьніць закахана Прыпяць, I воды плыткія пяюць. Усё яшчэ як на далоні: Падкоўкі дзён, каралі рос. Але ляцяць у бездань коні, I рас- сы- па- ецца авёс.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|