 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шукаць дарэмна броду – лепш ракою У незнаёмым мейсцы плыць бяз жаху. Не заграбайце жар чужой рукою: Застацца можа іскра для пажару! Цяжар не перавальвайце на плечы Спадручнаму у век суровай прозы. Лаўровікі, ня думайце пра вечнасьць: I помнікі ня ўсе адліты з бронзы! Уразіць твар, а болей – агароджа, Якой пасьпеў дзівак адгарадзіцца. Плануйце дзень і год свой асьцярожна: Пад восень і садоўнік мітусіцца. Ня трэба пеўняў разьліваць вадою – Празь пяць хвілін угаманяцца страсьці. Ня варта рваць адносіны зь бядою, Бо непадзельна зь ёю ходзіць шчасьце.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|