 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Стрыжы начныя, ластаўкі ў зеніце, Хоць на хвілінку сонца запыніце. Няўжо сюды я ехала дарма?.. Якая песьня зноў начуе ў жыце, – Аб тым сакрэце мне не гаварыце: Аб самым-самым – допыту няма! Дажджы сівыя, бліскаўкі-маланкі, Аціхніце ну хоць бы на сьвітанку. Няўжо чаканы промень абміне? Якія тут сьвіталі вышыванкі, Зьвінелі тут якія калыханкі!.. Мне горача. Ня кройце сэрца мне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|