РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Узоры
Хай выпаў век нам высакосны –
Не прывыкаць нам да грымот.
Да сонца мы павернем кросны,
Няхай шчыруе калаўрот!
 
Мы будзем сьпіну гнуць да зморы,
Пакуль худнее каляндар.
Мы ўспомнім дзіўныя узоры,
Дзе кожны колер, як удар.
 
Па еднай зьлітнасьці, па крэву,
Прагнаўшы смутны цень зь ілбоў,
Мы вытчам сьвет зь любві і гневу,
Каб заставалася любоў.
 
Зялёны вырай, алы, сіні
Хай узьлятае з-пад рукі!
...Марыля, Паўла, Эфрасіньня –
Сьвятло. Паэзія. Вякі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.