Хай выпаў век нам высакосны – Не прывыкаць нам да грымот. Да сонца мы павернем кросны, Няхай шчыруе калаўрот! Мы будзем сьпіну гнуць да зморы, Пакуль худнее каляндар. Мы ўспомнім дзіўныя узоры, Дзе кожны колер, як удар. Па еднай зьлітнасьці, па крэву, Прагнаўшы смутны цень зь ілбоў, Мы вытчам сьвет зь любві і гневу, Каб заставалася любоў. Зялёны вырай, алы, сіні Хай узьлятае з-пад рукі! ...Марыля, Паўла, Эфрасіньня – Сьвятло. Паэзія. Вякі.
|
|