 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Душа смуткуе, як загнаны зьвер, Нясьцерпныя залізваючы раны. ...Адкінь журбу і ў новы шлях павер – Там чабарэц і верас закаханы. I дол палае зорамі суніц, Лагодныя пялёсткі сыпле ружа. Хай будзе сто грымотных навальніц! – Ды ні адна ўжо не застрашыць, дружа. Такія ўжо нам выпалі гады – Касьмічныя! Сумуе слова «пехаць». Шукаць ня трэба зельля ад бяды, I ад сябе – наўрад ці можна зьехаць. Яшчэ ніхто не замаліў грахі Бязьдзейсным сузіраньнем на аблокі. Шчыльней самкнём разгалыя шляхі! – Шчасьлівы шлях ня любіць адзінокіх.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|