Прада мною два цені каля дрэваў густых. Нейкі крок летуценны, адно сэрца ў дваіх. Супраць нашага дома абняліся, стаяць. Можа, нехта знаёмы, можа, некалі я? Не ў нэйлоне празрыстым, як сьвітальная мгла, у сукенцы з батысту я з табою ішла. Ды цямнейшы быў россып незаплеценых кос, і ніжэйшы абцасік, і вышэйшы мой рост. Ды хіба ня ўсё роўна? Хтось жыве, нехта жыў. Гэты ж месяц у поўні нам абедзьвюм сьвяціў. Толькі лекарам першым быў з зальвянцаў мой друг. Мае першыя вершы з сэрца ўпалі на брук.
|
|