 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе ж гэта Ганчыны краскі з прысадзьдзя? Помню іх тутка зь мінулай вясны – сэрцам тады ад іх паху учадзеў... Сёньня ж – чамусьці ўжо не зацьвілі! Доўга я думаў аб сонечнай хаце, ўтульна ў вішнёвым схаванай гальлі. Чыста было тут ля ейных палацяў... Сёньня ж – і сьцежачак не замялі! Ганчыны летась пад белай чарэсьняй ўзорам цьвілі ручнікі, дываны, гойдала гольле радзімая песьня... Сёньня ж – замоўклі напевы вясны! Гэтак было тут прытульна і ветла гронкі сузор’яў лічыць давідна. Сьнілася хата, абсыпана цьветам... Сёньня ж – маўкліва сумуе яна! – Позна прыйшоў ты. Нядаўна у белі наша чарэсьня, як сонца, цьвіла; ў час той вясьняны згулялі вясельле... Замуж, саколе, дзяўчына пайшла!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|