 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так п'ю з крыніцы, быццам не піла, Не прыпадала да сьцягі-бяглянкі... Няўжо даўно так дома не была: Асьвер зламаўся. Выцьвілі фіранкі. Галосны самы, сьціх канец сяла. Мірэй Мацье і Чэлентана ў модзе. Няўжо даўно так дома не была: Стамілася раджаць зямля ў гародзе! Занадта стаў шырокім круг стала, Сама ў сабе замкнулася радзіна. Няўжо даўно так дома не была: У спальні мамы – пах валакардзіну. Сарокі сьціхлі ўсе, да аднае... Глынуўшы шлаку, прыхварэла рэчка. I цар-гусак мяне не прызнае, А я яго баюся недарэчна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|