Было яшчэ вельмі рана, калі паспеў Лявон прайсці добры кавалак дарогі да мястэчка. Сонца прыпякала мацней, і слабеў пах жыта і румянкі. Высыхала астатняя расінка, вышэй узнімаўся важкі пыл. Шнуры былі яшчэ не ўсе пажатыя. Спелая ніва часам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіленых каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пералівалася на сонцы. Лявон наганяў нейкіх сялянак, відаць, жмудзінак. Яны ішлі ў саматканых спадніцах, босыя, з кошыкамі – значыцца, у лес, у грыбы ці ў маліну, а не ў мястэчка на кірмаш. Яны ўсё гаманілі, жартавалі і смяяліся. I Лявону павесялела, гледзячы на іх і слухаючы іхныя лагодныя сялянскія галасы. Потым ён хацеў падысці да іх і загаманіць, але пасаромеўся... I мімаволі засмуціўся, адчуўшы сябе вельмі самотным у чужой старонцы. Нейкі малады хлапец, што ляжаў, схаваўшыся галавою ў жыта, а ногі спусціўшы ў канаву, устаў і пайшоў з імі разам. I хлапец быў босы, відаць, і ён ішоў у лес. А лес быў ужо блізка наперадзе. Часцей лёталі і гудзелі авадні, ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю. Нарэшце, вось і лес... Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Супакой, ціша і прохаладзь панавалі тут. Там-а-там па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадовых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае суччо бяроз або шырокія лапы хвой, – і густы сцень ляжаў на дарозе. Гушчары ляшчыны, дробнага алыыэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося. Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, паўсёдным цёмным холадам. Яны давілі чалавека, шапталі яму аб яго адзіноце і слабасці. Але яны ж давалі і супакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты... Жанчыны і хлапец павярнулі з дарогі, пераскочылі цераз канаву і схаваліся недзе ў гушчэчы. I Лявон заўважыў, што каля дарогі даволі часта сядзяць малінавыя кусты з тонкімі, пад колер сасны, былінамі і з бялявымі падыспадам лістамі. Ён сашчыпнуў колькі малінін, пачуў у роце свежасць і салодкасць, і яму раптам зусім праўдзіва здалося, што гэта ён у сваім родным Цёмным Лесе, прыйшоў у маліну і радасна, без усякага клопату, здарова і вясёла, як у маленстве, ходзіць між дрэў, у халадку. Нават здзівіўся свайму гэтаму адчуванню, але і ўспомніўшы, дзе ён і што ён, спакойна ішоў цяпер адзін, у вялікім і добрым лесе, і здаровая, з даўных часоў, лёгкасць разлівалася яму ў сэрцы.
* * *
Потым ён пільней пачаў прыглядацца, каб не мінуць той ледзьва бачнай, як яму казалі, сцежачкі, што вельмі скарачае дарогу ў мястэчка. Яна павінна была адхадзіць ад невялічкага прагалу, на якім стаіць вілкаватая і дужа кучматая сасна, зазвычай троху сцёсаная дзеля знаку і ўся аблітая смалою. У такой гушчэчы так лёгка можна прамінуць і сасну і сцежачку. Ён усё ўглядаўся, і яму зрабілася, нарэшце, прыкра, што ўсё няма і няма ні той сасны, ні сцежачкі. I раптам, неспадзявана для сябе самога, збачыў пад куст ляшчыны, разаслаў жупан, лёг дагары, расцягнуўся, расправіў плечы, выпрастаў грудзі, прыклаўся ўсім целам да зямлі, а думкамі і сэрцам зліўся з усім лесам. «Ці зразумеюць яны, інтэлігенты, а на просты сялянскі погляд, – проста паны, ці зразумеюць яны маё шчасце ляжаць у лесе на вясковым жупане?» – падумаў ён трошку з сумам і трошку з пагардаю... I чуў, як адпачывае цела ад дарожнае зморанасці, адпачывае салодка і здарова. I вось толькі ніяк не можа ён змагчы нейкую маленькую, але мімавольную і ўпартую прыкрасць. У кавалачках мімалётных, адарваных успамінаў прамільгнула цьмяна, невыразна даўно забытая дзяўчына, што бачыў яе дзесьці і падабаў яе... Яе вобраз меў штосьці агульнае і з Лёксаю, і з Мусяю... А потым усё сплылося, і ў думках стаяў адзін, агульны, дзявочы вобраз, цьмяны і невыразны, але такі любы, родны і блізкі... Ніколі яе не бачыў і не ведае, хто яна будзе, а ўжо мае на яе вялікі жаль і крыўду... Ён так балюча, так бязмерна кахаючы, душу сваю гатоў зліць з яе душою, усё сваё аддаць ёй, бо нікога ў свеце няма яму даражэйшага за яе, а яна, так па-дзявоччу легкадумна, гоніцца за ўсякаю пустотаю і ў той пустоце знаходзіць сабе здаваленне і забываецца на яго, з яго непатрэбнымі ёй думкамі і мукамі. «Не, яна ніколі б не зразумела мае прыемнасці ад пылу ботаў і варсаватае грубізны простага вясковага жупана», – з нудою ўздыхнуў Лявон... I раптам, крутка і нервова, перавярнуўся ніц, прыпаў усёй істотай да зямлі, распасцёр крыжам рукі, прытуліў правае вуха да травы, да паху зямлі, і слухаў, як шуміць лес, слухаў, слухаў, слухаў, аж сонца ўрэшце нейкім дзівам прабілася да яго і прыпякло шыю. I ўсхапіўся, каб не спазніцца на пошту, пачуў дур у галаве і з прыкрасцю і злосцю голасна сказаў: – Я ж бы яе ўзненавідзеў... Злаваў страшэнна, што барзджэй гэты гнілы пень, куст ляшчыны і зломаная бярэзіна зразумеюць яго, чымся яна... наогул яны, інтэлігенты, а на сялянскі погляд, – проста розныя, не зусім панскага роду паны. Дзікая злосць ахапіла яго, быццам сапраўды ўжо, наяве, быў у яго гэты балючы разлад з каханаю дзяўчынаю. I здавалася яму, што і пушча з сваім спрадвечным супакоем адхінулася ад яго, папсаванага, як ад якой заразы, і ніколі ўжо не дасць яму свае ціхае, супакойнае лесавое радасці. Знайшоў тую сцежку і ішоў па ёй як непрыкаяны, як адарваны ад разумнае гармоніі і кінуты ў страшна прыкры непарадак, дзе брудна-каравае ніколі не зробіцца стройным і правільным. Ішоў сцежачкаю сярод гусценнага ляшчынніку, і да вушэй даляцеў глухі няясны гук, пачуліся людскія галасы, і выйшаў на палянку. З высокіх і густых кустоў малінніку вытыкалася, то там, то там, белая ці чырвоная хусціначка, і чуўся прыглушоны, радасны ад прагавітасці гоман: гэтулькі маліны, ай-я-я-я! Той самы хлопец, што ляжаў у жыце на дарозе, выйшаў з кустоў, якраз насупроць Лявону, і паглядаў, муліўся, каб нешта, мусіць, спытацца. I спытаўся па-беларуску, з літоўскаю вымоваю: – Здалёка, браце? – Здалёка... Ну, а што? – Нічога, так сабе... I мы здалёка. – А... Сказаў Лявон гэтае «а...» ужо без злосці. А тое, што вырвалася няласкава і нават груба «ну, а што?» – тое ўжо не паправіш, хоць і шкода...
* * *
На паляне хадзіла рыжая карова, скубла траву, круціла хвастом, чмыхала мордаю па баках ад мошак, разам дрыгала-тупатала нагамі і мяла траву і званіла балабонам. I, паглядзеўшы на яе, можна было зусім супакоіцца і нават пачуць здаволенасць, што жыве карова сваім здаровым, нармальным жыццём. Недалечка наперадзе відаць была хатка, – мусіць, тут жыў ляснік, і гэта была яго карова. Зірнуўшы ўбок, убачыў Лявон, што на пні сядзіць маленькая пастушка, дзяўчынка гадкоў з дзесяць, худзенькая, беленькая, у кароценькай лінялай спаднічонцы. I калі ён праходзіў міма, яна ціханька запяяла... I круціла ў руках недавіты вянок, быццам пільна занятая сабою і нецікавая, хто там ідзе. Слоў нельга было разабраць, а цягнула такую нудную мелодыю, што ён з прыкрасцю прыспешыў крок, каб не чуць яе. Запяяла дужэй, і, малая, душу цягнула з цела сваім спевам. «I гэтак у нас спяваюць дзеці», – падумаў ён і не мог ізноў стрымаць сябе ад прыкрасці і злосці. – Ста-а-аська-а! Гой, го-о-ой! – кінуўшы пяяць, знецяйку закрычала тая дзяўчынка, і звонкім і вясёлым дзіцячым голасам. Аж ён азірнуўся. Але раптам страшэнна спалохаўся... – Гр, гр, гр! Гаў, гаў, гаў! – кінуўся на яго з-за хаты ганчак. – Вось я табе пагойкаю, свавбльніца! – лагодна крыкнуў у даччын бок сівавусы ляснік, сходзячы з ганку на дарогу. – Не бойцеся, не бойцеся, ён не кусашчы... Пайшоў ты прэч! – адагнаў ён сабаку і запытаўся: – Ці не ў мястэчка? Гаварыў па-беларуску. Сабака вінавата завіляў хвастом і адбегся троху ўбок. – Але, на пошту, – адказаў, прыстаўшы, Лявон. Сэрца білася – так напалохаўся. – Ай, як добра... – сказаў ляснік і, завярнуўшыся назад, крыкнуў у хату: – Стасюшка! Давай ліст... Ідуць на пошту... Можа, вадзіцы? Прагнаць смагу? – спытаўся ён і, не чакаючы адказу, пайшоў па ваду. Назад ішоў ён з дзяўчынаю. Ён нёс ліст, а яна чысценькую бляшаную квартоўку вады. – Калі ласка, укіньце там у скрыначку, – папрасіў ляснік і падаў ліст. Дзяўчына трымала бліскучую квартовачку і трошку канфузліва, але так міла прамовіла, падаючы: – Проша... Была ў просценькім, напалову гарадскім адзенні, як прыбіраюцца настаўніцы, дачкі сялян. Усё ў ёй было сярэдняе, простае і здаровае: крэпкі, працоўны стан, круглыя рукі, чысты, загарэлы на сонцы твар, вясёлыя карыя вочы. Была прыгожая. Стаяла і ўсміхалася. Лявон смагла піў ваду і паверх квартоўкі пазіраў на Стасю-леснічанку. «Вось бы мне такую жонку», – прамільгнула смешная, але прыемная думка. Яна ўзяла квартоўку, усміхаючыся паківала яму галавою і пабегла сабе... Ляснік прайшоў троху з ім па дарозе. – У нас там на пошце і чалавек свой ёсць, – не ўцярпеў і пахваліўся ён Лявону. – Як жа, памочнік паштовага начальніка... Сватаецца да мае Стасюшкі... што ваду вам падавала. Думаю аддаць. – А ваша дачка настаўніца? – чамусьці сурова спытаўся Лявон. – Блізу таго ўгадалі... Даглядае дзетак у ахронцы ў Вільні... А пан таксама ці не з настаўнікаў? – з большаю далікатнасцю і ласкаю спытаўся ляснік і пагладзіў сівы вус. – Гэта, значыцца, у польскім прытулку, ці што? – яшчэ з большаю няласкаю спытаўся, замест адказу, Лявон і скоса паглядзеў на старога. – Усе мы браця, – пакорна сказаў той. – Польскія, рускія... Усё ў аднаго Бога веруем... Дык вы ўжо там укіньце ліст у скрынку, калі ласка, – дадаў ён і астаўся. Сабака яго азірнуўся наперадзе, падумаў і, задраўшы хвост, вярнуўся назад за гаспадаром. «Значыцца, значыцца... – чамусыді горка і іранічна ўсміхнуўся Лявон, – значыцца, ужо засватана за добрага чалавека...» I з невясёлаю ласкаю ўздумаў на Лёксу і з прыкрасцю на Мусю.
* * *
Выйшаўшы з лесу і ідучы старым шляхам, пад прысадамі з рэдкіх старых і пакалечаных бяроз, увесь час намагаўся ён супакоіць сябе і павесялець і, аднак жа, ніяк не мог пераламіць настрою так, як бы хацелася. Мястэчка было ўжо зусім блізка. «А не магу супакоіцца, дык і не трэба», – мільгнула яму ў галаве, і без усякае думкі і без усякага жадання, зусім неспадзявана дзеля сябе самога, ён раптам, істэрычна, зарагатаў, як конь, прыстаўляючыся вясёлым і дуроным і ўважаючы, што ніхто яго не чуе. – Іга-га-га! Іга-га-га! – страшэнна зарагатаў ён, аж сам спалохаўся свайго дурнога выбрыку. Маладыя гандляры, што ехалі не дужа блізка, але і недалёка спераду, скрозь гук колаў пачулі яго конскае ірзанне. Той, што сядзеў на каленках бліжэй да хваста і паганяў вараную кабылу хлабасцінаю з усохлае бярозы, закруціў галаву назад і спытаўся ў таго, што ляжаў, абапершыся на саламяны куль, спусціўшы ногі за лучок: «Чуеш?» Спытаны адсунуў шапку з воч вышэй на віхрасты лоб, нічога не сказаў і глядзеў назад па дарозе. – І-га... – абарваў свой новы рагатлівы прыпадак Лявон, бо з сорамам заўважыў, што ў канаўцы, за кустом, як дамахнуць каменьчыкам, сядзяць і абуваюцца дзяўчаты перад увойсцем у мястэчка. – Палохае, нібыта мы яго і не бачым, – сказала адна (па-беларуску), засмяялася і адвярнулася. – Не чапайцеся з гэтым! – ціха запярэчыла другая і таксама пасміхнулася. – Чаму гэта «з гэтым»?! – не ўцерпеў Лявон. – Таму, што, відаць, дужа разумны... З глузду з’язджае... – адказала яна яму, і ўсе вясёла і дружна зарагаталі. Ён таксама засмяяўся і прыветна памахаў ім назад рукою: – Не бойцеся, дзяўчаткі, не з’еду... Ён падумаў нават, што добра было б пачакаць іх і прайсціся з імі разам, але не насмеліўся, паддаў хады і неўзабаве ішоў ужо па мястэчку. Паны і заможныя крамнікі, відаць, яшчэ спалі. Вакенніцы ў лепшых дамах, з высокімі ганкамі і бляшанымі фарбаванымі і толькі зрэдку гонтавымі дахамі, былі зачынены. Ля больніцы стаялі сялянскія фурманкі; адпрэжаныя коні елі пакладзеную ў калёсы зялёную траву і ўжо тупалі ад ранішняга сонейка. Тут жа, на калёсах, на зямлі, на ганку, сядзелі ўсякія хворыя небаракі, старыя дзяды і бабулі, маткі з дзеткамі на ўлонні, барадатыя мужчыны. Адна хворая старая ляжала на фурманцы, напрануўшыся ў бурую кажурыну, быццам і не ўлетку. Ля воласці таксама ўжо боўтаўся і пачынаў галдзець розны народ. Прыбраныя людзі ішлі ў касцёл. Ля некаторых крамак быў рух, і нават даволі бойкі, асабліва ля адной, а некаторыя, паважнейшыя, былі яшчэ зачынены. – Куханы! Куханы! Смасныя куханы! – спакушала Лявона старая яўрэйка-перакупка. – Што купляеш? Гэй, ты, хлопец? – запрашала другая. Паліцэйскі стражнік важна, як вялікі індык, хадзіў тут, залажыўшы рукі за спіну. Але вось з той люднай крамы сыпнулі ўсе грудам, а перад усімі выскачыла, уцякаючы, босая, дробненькая і ўжо немаладая сялянка, уся збялелая ад перапуду і ад сораму, а следам за ёю наступаў кароткі, грубы і сыты крамнік. – Зладзейка, пся крэў! – крычаў ён на яе па-польску. Яна маўчала і, азіраючыся, адыходзіла, а ён ужо сцішаў крокі і толькі трос ёй услед кулаком. Потым спакойна і важна павярнуў у сваю краму. Жанчына схавалася ад гвалту, ад людзей за рог будынку і прытулілася ля сценкі. Да яе падступіўся толькі адзін нейкі дзядзька, бедны таксама, у дзіравым жупане і ў скураных лапціках, падвязаных вяровачнымі аборкамі, што былі абкручаны дужа нізка, ля самых костачак. – Каб жа я хоць мысліла красці... – нарэшце прамовіла яна па-беларуску, а потым пачала штосьці казаць яму горача і шыбка па-літоўску. Дзядзька пыхкаў люлькаю, пазіраў задуманымі вачыма і нічога не казаў, але ж быў усё ж ткі побач з ёю, пакрыўджанаю. – Што за шум, а дракі нет? – з жартам узышоў на прыклетак каля крамы стражнік. – Глупства, пане стражнік! – вясёла адгукнуўся і засмяяўся, выходзячы яму на спатканне, крамнік і выставіў перад ім свой расчынены партабак з папяросамі. I сяляне, якія там былі, таксама засмяяліся, быццам сапраўды нічога асаблівага тут не было. – Ай, сто там, не цапайце вы яе, – падала свой голас і тая старая яўрэйка, што прадавала куханы. I ўсё ізноў пайшло сваім звычайным ходам.
* * *
Толькі гэта і пачуў і пабачыў Лявон, падышоўшы да пошты. А сам быў белы і ціскаў сэрца, каб не білася так дужа. Ашаламеў троху і не ведаў, чаму так, без нічога, прайшоў міма. Асцярожна пераступіў цераз маладзіцу з дзіцянём, што расселася на прыступачках паштовага ганку, прайшоў па калідорчыку і апынуўся ў цемнаватай паштовай пачакальні. Тут, на ўслончыку, сядзелі дзве старэйшыя сялянкі з пасылкамі на каленях; трэцяя, маладзейшая, стаяла з імі побач і трымала ў руцэ ліст. Паштовыя акенцы былі зачынены, ніводнага паштавіка яшчэ не было. Лявон аддаў «дзень добры» і таксама прыхінуўся ля сценкі збоку. Зараз за дзвярыма на гадзінніку прабіла палова дзевятае... – Мае цётачкі, калі ж гэта прыймо пачнецца? – нахінулася маладзіца з лістом да тых з пасылкамі. – А не нам ведаць, калі панічкі прыйдуць, – цярпліва адказала адна, і зноў увесь пакой доўга маўчаў. Уголас гаварылі яны па-беларуску, а ціхенька шапталіся, як відаць, па-літоўску. Хвілін цераз дзесяць – пятнаццаць паказаўся малады чалавек з чорненькімі прылізанымі вусікамі. Ён адамкнуў дзверы, увайшоў у канцылярыю і зараз адчыніў акенца. Усе ўзняліся. Ён сеў там за стол з паперамі і сказаў гусценькім, сыценькім, ужо троху панскім голасам: – Гаспада, прашу! Ніякіх гаспадоў тут не было, надышло толькі яшчэ некалькі сялян і бедных яўрэяў, першая прысунулася да акенца маладзіца з лістом. – Панічок, напішыце вы мне адрас, – ціхенька і ласкава прамовіла яна і памкнулася пакласці ліст на акенца. Але паштавік крутнуўся ўбок. – Я не абязан пісаць вам адраса! Яна ніякава адышла назад. Тады пачалі здаваць свае пасылкі тыя старыя цёткі. Лявон чакаў і паглядаў... «Мусіць, ты і будзеш Стасюткін муж», – з нянавісцю думаў ён пра гэтага чыноўнічка. Калі прыйшла да яго чарга, ён паклаў перад прылізанымі вусікамі свае лісты (хацеў паслаць іх забяспечанымі) і сказаў: – Дайце мне асадку, я напішу адрас гэтай жанчыне. Але якраз, як ён сказаў, увайшоў другі чыноўнік, і хтосьці ў пачакальні пачціва і прыглушана азнаёміў: «Сам начальнік...» Гэта быў даволі высокі чорнабароды чалавек з злым, але боязкім погаядам. Ён пачуў Лявонавы словы і, ідучы, сказаў сварлівым голасам, чыста па-расійску і з нетутэйшаю, асабліваю вымоваю: – Нікакіх там ручак не давать!.. Была паложана, стянулі, ну так пушчай тіперь пішут палыдам... Лявон пачырванеў, але змоўчыў. Зараз следам за паштмейстарам, калі ён сеў і пачаў вымаць з стала паперы, увайшла чорненькая, курносенькая паненка, а за ёю чысценькі студэнцік, вельмі падобны да таго, з якім паспрачаўся Лявон на вакзале, калі ехаў з школы на працу. – Ізвініце! – далікатна, але грэбліва сказала паненка за Лявонаваю спіною і разам з студэнцікам увайшла ў канцылярыю. – Ці няможна паслаць грошы? – зусім іншым, прыяцельскім і какетліва-жартлівым тонам звярнулася яна да паштмейстара. – Дзень добры, пане начальнік! – Ваш пакорны слуга! – адказаў паштмейстар, расшаркаўся, патрос ёй і студэнту ручкі і падставіў крэсла. Зараз у іх палілася мілая, вясёлая гутарка. Тым часам паштавік з чорненькімі вусікамі спярша ўстаў і раскланяўся з імі з-за стала, потым напісаў, што трэба для забяспечаных Лявонавых лістоў, і панёс квітанцыйную кнігу, мусіць, на подпіс, начальніку. I там яшчэ раз раскланяўся і прывітаўся за ручку. Лявон цярпліва чакаў квітанцыі, але паштмейстар ўсё быў заняты размоваю і прыманнем ад паненкі грошай. Тады ён адышоў ад акенца і сеў на ўслончык. На сэрцы ж у яго кіпела, і мімаволі складваліся словы і сказы таго, што захацелася напісаць аб пошце ў друк. Рэдакцыі мяняліся, ахвота скрытыкаваць паштавікоў у газеце то раптам прападала, то зноў пякла яму сэрца. Потым ізноў падышоў... А яны гамоняць і гамоняць, – студэнцік рохкае, паненка – чорны жучок – ад подсвісту аж захлібаецца, начальнік ківае барадатаю галавою і часам злёгку падраготвае, аж п�
Родныя вобразы / М. Гарэцкі. «Меланхолія»
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!.. Якуб Колас
Было яшчэ вельмі рана, калі паспеў Лявон прайсці добры кавалак дарогі да мястэчка. Сонца прыпякала мацней, і слабеў пах жыта і румянкі. Высыхала астатняя расінка, вышэй узнімаўся важкі пыл. Шнуры былі яшчэ не ўсе пажатыя. Спелая ніва часам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіленых каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пералівалася на сонцы. Лявон наганяў нейкіх сялянак, відаць, жмудзінак. Яны ішлі ў саматканых спадніцах, босыя, з кошыкамі – значыцца, у лес, у грыбы ці ў маліну, а не ў мястэчка на кірмаш. Яны ўсё гаманілі, жартавалі і смяяліся. I Лявону павесялела, гледзячы на іх і слухаючы іхныя лагодныя сялянскія галасы. Потым ён хацеў падысці да іх і загаманіць, але пасаромеўся... I мімаволі засмуціўся, адчуўшы сябе вельмі самотным у чужой старонцы. Нейкі малады хлапец, што ляжаў, схаваўшыся галавою ў жыта, а ногі спусціўшы ў канаву, устаў і пайшоў з імі разам. I хлапец быў босы, відаць, і ён ішоў у лес. А лес быў ужо блізка наперадзе. Часцей лёталі і гудзелі авадні, ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю. Нарэшце, вось і лес... Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Супакой, ціша і прохаладзь панавалі тут. Там-а-там па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадовых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае суччо бяроз або шырокія лапы хвой, – і густы сцень ляжаў на дарозе. Гушчары ляшчыны, дробнага алыыэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося. Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, паўсёдным цёмным холадам. Яны давілі чалавека, шапталі яму аб яго адзіноце і слабасці. Але яны ж давалі і супакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты... Жанчыны і хлапец павярнулі з дарогі, пераскочылі цераз канаву і схаваліся недзе ў гушчэчы. I Лявон заўважыў, што каля дарогі даволі часта сядзяць малінавыя кусты з тонкімі, пад колер сасны, былінамі і з бялявымі падыспадам лістамі. Ён сашчыпнуў колькі малінін, пачуў у роце свежасць і салодкасць, і яму раптам зусім праўдзіва здалося, што гэта ён у сваім родным Цёмным Лесе, прыйшоў у маліну і радасна, без усякага клопату, здарова і вясёла, як у маленстве, ходзіць між дрэў, у халадку. Нават здзівіўся свайму гэтаму адчуванню, але і ўспомніўшы, дзе ён і што ён, спакойна ішоў цяпер адзін, у вялікім і добрым лесе, і здаровая, з даўных часоў, лёгкасць разлівалася яму ў сэрцы.
* * *
Потым ён пільней пачаў прыглядацца, каб не мінуць той ледзьва бачнай, як яму казалі, сцежачкі, што вельмі скарачае дарогу ў мястэчка. Яна павінна была адхадзіць ад невялічкага прагалу, на якім стаіць вілкаватая і дужа кучматая сасна, зазвычай троху сцёсаная дзеля знаку і ўся аблітая смалою. У такой гушчэчы так лёгка можна прамінуць і сасну і сцежачку. Ён усё ўглядаўся, і яму зрабілася, нарэшце, прыкра, што ўсё няма і няма ні той сасны, ні сцежачкі. I раптам, неспадзявана для сябе самога, збачыў пад куст ляшчыны, разаслаў жупан, лёг дагары, расцягнуўся, расправіў плечы, выпрастаў грудзі, прыклаўся ўсім целам да зямлі, а думкамі і сэрцам зліўся з усім лесам. «Ці зразумеюць яны, інтэлігенты, а на просты сялянскі погляд, – проста паны, ці зразумеюць яны маё шчасце ляжаць у лесе на вясковым жупане?» – падумаў ён трошку з сумам і трошку з пагардаю... I чуў, як адпачывае цела ад дарожнае зморанасці, адпачывае салодка і здарова. I вось толькі ніяк не можа ён змагчы нейкую маленькую, але мімавольную і ўпартую прыкрасць. У кавалачках мімалётных, адарваных успамінаў прамільгнула цьмяна, невыразна даўно забытая дзяўчына, што бачыў яе дзесьці і падабаў яе... Яе вобраз меў штосьці агульнае і з Лёксаю, і з Мусяю... А потым усё сплылося, і ў думках стаяў адзін, агульны, дзявочы вобраз, цьмяны і невыразны, але такі любы, родны і блізкі... Ніколі яе не бачыў і не ведае, хто яна будзе, а ўжо мае на яе вялікі жаль і крыўду... Ён так балюча, так бязмерна кахаючы, душу сваю гатоў зліць з яе душою, усё сваё аддаць ёй, бо нікога ў свеце няма яму даражэйшага за яе, а яна, так па-дзявоччу легкадумна, гоніцца за ўсякаю пустотаю і ў той пустоце знаходзіць сабе здаваленне і забываецца на яго, з яго непатрэбнымі ёй думкамі і мукамі. «Не, яна ніколі б не зразумела мае прыемнасці ад пылу ботаў і варсаватае грубізны простага вясковага жупана», – з нудою ўздыхнуў Лявон... I раптам, крутка і нервова, перавярнуўся ніц, прыпаў усёй істотай да зямлі, распасцёр крыжам рукі, прытуліў правае вуха да травы, да паху зямлі, і слухаў, як шуміць лес, слухаў, слухаў, слухаў, аж сонца ўрэшце нейкім дзівам прабілася да яго і прыпякло шыю. I ўсхапіўся, каб не спазніцца на пошту, пачуў дур у галаве і з прыкрасцю і злосцю голасна сказаў: – Я ж бы яе ўзненавідзеў... Злаваў страшэнна, што барзджэй гэты гнілы пень, куст ляшчыны і зломаная бярэзіна зразумеюць яго, чымся яна... наогул яны, інтэлігенты, а на сялянскі погляд, – проста розныя, не зусім панскага роду паны. Дзікая злосць ахапіла яго, быццам сапраўды ўжо, наяве, быў у яго гэты балючы разлад з каханаю дзяўчынаю. I здавалася яму, што і пушча з сваім спрадвечным супакоем адхінулася ад яго, папсаванага, як ад якой заразы, і ніколі ўжо не дасць яму свае ціхае, супакойнае лесавое радасці. Знайшоў тую сцежку і ішоў па ёй як непрыкаяны, як адарваны ад разумнае гармоніі і кінуты ў страшна прыкры непарадак, дзе брудна-каравае ніколі не зробіцца стройным і правільным. Ішоў сцежачкаю сярод гусценнага ляшчынніку, і да вушэй даляцеў глухі няясны гук, пачуліся людскія галасы, і выйшаў на палянку. З высокіх і густых кустоў малінніку вытыкалася, то там, то там, белая ці чырвоная хусціначка, і чуўся прыглушоны, радасны ад прагавітасці гоман: гэтулькі маліны, ай-я-я-я! Той самы хлопец, што ляжаў у жыце на дарозе, выйшаў з кустоў, якраз насупроць Лявону, і паглядаў, муліўся, каб нешта, мусіць, спытацца. I спытаўся па-беларуску, з літоўскаю вымоваю: – Здалёка, браце? – Здалёка... Ну, а што? – Нічога, так сабе... I мы здалёка. – А... Сказаў Лявон гэтае «а...» ужо без злосці. А тое, што вырвалася няласкава і нават груба «ну, а што?» – тое ўжо не паправіш, хоць і шкода...
* * *
На паляне хадзіла рыжая карова, скубла траву, круціла хвастом, чмыхала мордаю па баках ад мошак, разам дрыгала-тупатала нагамі і мяла траву і званіла балабонам. I, паглядзеўшы на яе, можна было зусім супакоіцца і нават пачуць здаволенасць, што жыве карова сваім здаровым, нармальным жыццём. Недалечка наперадзе відаць была хатка, – мусіць, тут жыў ляснік, і гэта была яго карова. Зірнуўшы ўбок, убачыў Лявон, што на пні сядзіць маленькая пастушка, дзяўчынка гадкоў з дзесяць, худзенькая, беленькая, у кароценькай лінялай спаднічонцы. I калі ён праходзіў міма, яна ціханька запяяла... I круціла ў руках недавіты вянок, быццам пільна занятая сабою і нецікавая, хто там ідзе. Слоў нельга было разабраць, а цягнула такую нудную мелодыю, што ён з прыкрасцю прыспешыў крок, каб не чуць яе. Запяяла дужэй, і, малая, душу цягнула з цела сваім спевам. «I гэтак у нас спяваюць дзеці», – падумаў ён і не мог ізноў стрымаць сябе ад прыкрасці і злосці. – Ста-а-аська-а! Гой, го-о-ой! – кінуўшы пяяць, знецяйку закрычала тая дзяўчынка, і звонкім і вясёлым дзіцячым голасам. Аж ён азірнуўся. Але раптам страшэнна спалохаўся... – Гр, гр, гр! Гаў, гаў, гаў! – кінуўся на яго з-за хаты ганчак. – Вось я табе пагойкаю, свавбльніца! – лагодна крыкнуў у даччын бок сівавусы ляснік, сходзячы з ганку на дарогу. – Не бойцеся, не бойцеся, ён не кусашчы... Пайшоў ты прэч! – адагнаў ён сабаку і запытаўся: – Ці не ў мястэчка? Гаварыў па-беларуску. Сабака вінавата завіляў хвастом і адбегся троху ўбок. – Але, на пошту, – адказаў, прыстаўшы, Лявон. Сэрца білася – так напалохаўся. – Ай, як добра... – сказаў ляснік і, завярнуўшыся назад, крыкнуў у хату: – Стасюшка! Давай ліст... Ідуць на пошту... Можа, вадзіцы? Прагнаць смагу? – спытаўся ён і, не чакаючы адказу, пайшоў па ваду. Назад ішоў ён з дзяўчынаю. Ён нёс ліст, а яна чысценькую бляшаную квартоўку вады. – Калі ласка, укіньце там у скрыначку, – папрасіў ляснік і падаў ліст. Дзяўчына трымала бліскучую квартовачку і трошку канфузліва, але так міла прамовіла, падаючы: – Проша... Была ў просценькім, напалову гарадскім адзенні, як прыбіраюцца настаўніцы, дачкі сялян. Усё ў ёй было сярэдняе, простае і здаровае: крэпкі, працоўны стан, круглыя рукі, чысты, загарэлы на сонцы твар, вясёлыя карыя вочы. Была прыгожая. Стаяла і ўсміхалася. Лявон смагла піў ваду і паверх квартоўкі пазіраў на Стасю-леснічанку. «Вось бы мне такую жонку», – прамільгнула смешная, але прыемная думка. Яна ўзяла квартоўку, усміхаючыся паківала яму галавою і пабегла сабе... Ляснік прайшоў троху з ім па дарозе. – У нас там на пошце і чалавек свой ёсць, – не ўцярпеў і пахваліўся ён Лявону. – Як жа, памочнік паштовага начальніка... Сватаецца да мае Стасюшкі... што ваду вам падавала. Думаю аддаць. – А ваша дачка настаўніца? – чамусьці сурова спытаўся Лявон. – Блізу таго ўгадалі... Даглядае дзетак у ахронцы ў Вільні... А пан таксама ці не з настаўнікаў? – з большаю далікатнасцю і ласкаю спытаўся ляснік і пагладзіў сівы вус. – Гэта, значыцца, у польскім прытулку, ці што? – яшчэ з большаю няласкаю спытаўся, замест адказу, Лявон і скоса паглядзеў на старога. – Усе мы браця, – пакорна сказаў той. – Польскія, рускія... Усё ў аднаго Бога веруем... Дык вы ўжо там укіньце ліст у скрынку, калі ласка, – дадаў ён і астаўся. Сабака яго азірнуўся наперадзе, падумаў і, задраўшы хвост, вярнуўся назад за гаспадаром. «Значыцца, значыцца... – чамусыді горка і іранічна ўсміхнуўся Лявон, – значыцца, ужо засватана за добрага чалавека...» I з невясёлаю ласкаю ўздумаў на Лёксу і з прыкрасцю на Мусю.
* * *
Выйшаўшы з лесу і ідучы старым шляхам, пад прысадамі з рэдкіх старых і пакалечаных бяроз, увесь час намагаўся ён супакоіць сябе і павесялець і, аднак жа, ніяк не мог пераламіць настрою так, як бы хацелася. Мястэчка было ўжо зусім блізка. «А не магу супакоіцца, дык і не трэба», – мільгнула яму ў галаве, і без усякае думкі і без усякага жадання, зусім неспадзявана дзеля сябе самога, ён раптам, істэрычна, зарагатаў, як конь, прыстаўляючыся вясёлым і дуроным і ўважаючы, што ніхто яго не чуе. – Іга-га-га! Іга-га-га! – страшэнна зарагатаў ён, аж сам спалохаўся свайго дурнога выбрыку. Маладыя гандляры, што ехалі не дужа блізка, але і недалёка спераду, скрозь гук колаў пачулі яго конскае ірзанне. Той, што сядзеў на каленках бліжэй да хваста і паганяў вараную кабылу хлабасцінаю з усохлае бярозы, закруціў галаву назад і спытаўся ў таго, што ляжаў, абапершыся на саламяны куль, спусціўшы ногі за лучок: «Чуеш?» Спытаны адсунуў шапку з воч вышэй на віхрасты лоб, нічога не сказаў і глядзеў назад па дарозе. – І-га... – абарваў свой новы рагатлівы прыпадак Лявон, бо з сорамам заўважыў, што ў канаўцы, за кустом, як дамахнуць каменьчыкам, сядзяць і абуваюцца дзяўчаты перад увойсцем у мястэчка. – Палохае, нібыта мы яго і не бачым, – сказала адна (па-беларуску), засмяялася і адвярнулася. – Не чапайцеся з гэтым! – ціха запярэчыла другая і таксама пасміхнулася. – Чаму гэта «з гэтым»?! – не ўцерпеў Лявон. – Таму, што, відаць, дужа разумны... З глузду з’язджае... – адказала яна яму, і ўсе вясёла і дружна зарагаталі. Ён таксама засмяяўся і прыветна памахаў ім назад рукою: – Не бойцеся, дзяўчаткі, не з’еду... Ён падумаў нават, што добра было б пачакаць іх і прайсціся з імі разам, але не насмеліўся, паддаў хады і неўзабаве ішоў ужо па мястэчку. Паны і заможныя крамнікі, відаць, яшчэ спалі. Вакенніцы ў лепшых дамах, з высокімі ганкамі і бляшанымі фарбаванымі і толькі зрэдку гонтавымі дахамі, былі зачынены. Ля больніцы стаялі сялянскія фурманкі; адпрэжаныя коні елі пакладзеную ў калёсы зялёную траву і ўжо тупалі ад ранішняга сонейка. Тут жа, на калёсах, на зямлі, на ганку, сядзелі ўсякія хворыя небаракі, старыя дзяды і бабулі, маткі з дзеткамі на ўлонні, барадатыя мужчыны. Адна хворая старая ляжала на фурманцы, напрануўшыся ў бурую кажурыну, быццам і не ўлетку. Ля воласці таксама ўжо боўтаўся і пачынаў галдзець розны народ. Прыбраныя людзі ішлі ў касцёл. Ля некаторых крамак быў рух, і нават даволі бойкі, асабліва ля адной, а некаторыя, паважнейшыя, былі яшчэ зачынены. – Куханы! Куханы! Смасныя куханы! – спакушала Лявона старая яўрэйка-перакупка. – Што купляеш? Гэй, ты, хлопец? – запрашала другая. Паліцэйскі стражнік важна, як вялікі індык, хадзіў тут, залажыўшы рукі за спіну. Але вось з той люднай крамы сыпнулі ўсе грудам, а перад усімі выскачыла, уцякаючы, босая, дробненькая і ўжо немаладая сялянка, уся збялелая ад перапуду і ад сораму, а следам за ёю наступаў кароткі, грубы і сыты крамнік. – Зладзейка, пся крэў! – крычаў ён на яе па-польску. Яна маўчала і, азіраючыся, адыходзіла, а ён ужо сцішаў крокі і толькі трос ёй услед кулаком. Потым спакойна і важна павярнуў у сваю краму. Жанчына схавалася ад гвалту, ад людзей за рог будынку і прытулілася ля сценкі. Да яе падступіўся толькі адзін нейкі дзядзька, бедны таксама, у дзіравым жупане і ў скураных лапціках, падвязаных вяровачнымі аборкамі, што былі абкручаны дужа нізка, ля самых костачак. – Каб жа я хоць мысліла красці... – нарэшце прамовіла яна па-беларуску, а потым пачала штосьці казаць яму горача і шыбка па-літоўску. Дзядзька пыхкаў люлькаю, пазіраў задуманымі вачыма і нічога не казаў, але ж быў усё ж ткі побач з ёю, пакрыўджанаю. – Што за шум, а дракі нет? – з жартам узышоў на прыклетак каля крамы стражнік. – Глупства, пане стражнік! – вясёла адгукнуўся і засмяяўся, выходзячы яму на спатканне, крамнік і выставіў перад ім свой расчынены партабак з папяросамі. I сяляне, якія там былі, таксама засмяяліся, быццам сапраўды нічога асаблівага тут не было. – Ай, сто там, не цапайце вы яе, – падала свой голас і тая старая яўрэйка, што прадавала куханы. I ўсё ізноў пайшло сваім звычайным ходам.
* * *
Толькі гэта і пачуў і пабачыў Лявон, падышоўшы да пошты. А сам быў белы і ціскаў сэрца, каб не білася так дужа. Ашаламеў троху і не ведаў, чаму так, без нічога, прайшоў міма. Асцярожна пераступіў цераз маладзіцу з дзіцянём, што расселася на прыступачках паштовага ганку, прайшоў па калідорчыку і апынуўся ў цемнаватай паштовай пачакальні. Тут, на ўслончыку, сядзелі дзве старэйшыя сялянкі з пасылкамі на каленях; трэцяя, маладзейшая, стаяла з імі побач і трымала ў руцэ ліст. Паштовыя акенцы былі зачынены, ніводнага паштавіка яшчэ не было. Лявон аддаў «дзень добры» і таксама прыхінуўся ля сценкі збоку. Зараз за дзвярыма на гадзінніку прабіла палова дзевятае... – Мае цётачкі, калі ж гэта прыймо пачнецца? – нахінулася маладзіца з лістом да тых з пасылкамі. – А не нам ведаць, калі панічкі прыйдуць, – цярпліва адказала адна, і зноў увесь пакой доўга маўчаў. Уголас гаварылі яны па-беларуску, а ціхенька шапталіся, як відаць, па-літоўску. Хвілін цераз дзесяць – пятнаццаць паказаўся малады чалавек з чорненькімі прылізанымі вусікамі. Ён адамкнуў дзверы, увайшоў у канцылярыю і зараз адчыніў акенца. Усе ўзняліся. Ён сеў там за стол з паперамі і сказаў гусценькім, сыценькім, ужо троху панскім голасам: – Гаспада, прашу! Ніякіх гаспадоў тут не было, надышло толькі яшчэ некалькі сялян і бедных яўрэяў, першая прысунулася да акенца маладзіца з лістом. – Панічок, напішыце вы мне адрас, – ціхенька і ласкава прамовіла яна і памкнулася пакласці ліст на акенца. Але паштавік крутнуўся ўбок. – Я не абязан пісаць вам адраса! Яна ніякава адышла назад. Тады пачалі здаваць свае пасылкі тыя старыя цёткі. Лявон чакаў і паглядаў... «Мусіць, ты і будзеш Стасюткін муж», – з нянавісцю думаў ён пра гэтага чыноўнічка. Калі прыйшла да яго чарга, ён паклаў перад прылізанымі вусікамі свае лісты (хацеў паслаць іх забяспечанымі) і сказаў: – Дайце мне асадку, я напішу адрас гэтай жанчыне. Але якраз, як ён сказаў, увайшоў другі чыноўнік, і хтосьці ў пачакальні пачціва і прыглушана азнаёміў: «Сам начальнік...» Гэта быў даволі высокі чорнабароды чалавек з злым, але боязкім погаядам. Ён пачуў Лявонавы словы і, ідучы, сказаў сварлівым голасам, чыста па-расійску і з нетутэйшаю, асабліваю вымоваю: – Нікакіх там ручак не давать!.. Была паложана, стянулі, ну так пушчай тіперь пішут палыдам... Лявон пачырванеў, але змоўчыў. Зараз следам за паштмейстарам, калі ён сеў і пачаў вымаць з стала паперы, увайшла чорненькая, курносенькая паненка, а за ёю чысценькі студэнцік, вельмі падобны да таго, з якім паспрачаўся Лявон на вакзале, калі ехаў з школы на працу. – Ізвініце! – далікатна, але грэбліва сказала паненка за Лявонаваю спіною і разам з студэнцікам увайшла ў канцылярыю. – Ці няможна паслаць грошы? – зусім іншым, прыяцельскім і какетліва-жартлівым тонам звярнулася яна да паштмейстара. – Дзень добры, пане начальнік! – Ваш пакорны слуга! – адказаў паштмейстар, расшаркаўся, патрос ёй і студэнту ручкі і падставіў крэсла. Зараз у іх палілася мілая, вясёлая гутарка. Тым часам паштавік з чорненькімі вусікамі спярша ўстаў і раскланяўся з імі з-за стала, потым напісаў, што трэба для забяспечаных Лявонавых лістоў, і панёс квітанцыйную кнігу, мусіць, на подпіс, начальніку. I там яшчэ раз раскланяўся і прывітаўся за ручку. Лявон цярпліва чакаў квітанцыі, але паштмейстар ўсё быў заняты размоваю і прыманнем ад паненкі грошай. Тады ён адышоў ад акенца і сеў на ўслончык. На сэрцы ж у яго кіпела, і мімаволі складваліся словы і сказы таго, што захацелася напісаць аб пошце ў друк. Рэдакцыі мяняліся, ахвота скрытыкаваць паштавікоў у газеце то раптам прападала, то зноў пякла яму сэрца. Потым ізноў падышоў... А яны гамоняць і гамоняць, – студэнцік рохкае, паненка – чорны жучок – ад подсвісту аж захлібаецца, начальнік ківае барадатаю галавою і часам злёгку падраготвае, аж паштавік, што ля акенца, і той, як свой да сваіх, галаву назад закруціць і ўхмыляецца моўчкі. – Дайце квітанцыю! – нядобрым голасам сказаў Лявон, прасунуўшы ў акенца галаву. Усе азірнуліся... Паштмейстар нешта напісаў, паглядзеў у кнігу, устаў і падышоў да самага акенца. Ён падкаціў злосныя вочы, кінуў Лявону квітанцыю і гыркнуў: – Ты не нахальнічай, хлапец. У міня гатовых квітанцый нет... На Лявона яшчэ раз усе азірнуліся, і ён з замлелым ад крыўды і гневу сэрцам сеў ізноў на ўслончык, гледзячы і нікога не бачачы. «Што я ў сялянскім жупанку, дык ты смела мяне зневажаеш... – слаба, вінавата, быццам шукаючы да сябе спагады і жалю, падумаў ён, – А як ты даведаешся, што я ж каморнік, дык табе будзе сорамна... А селяніна табе можна зневажаць... Пачакай жа...» – быццам пагражаў ён, але сам ведаў, што нічога ён не зробіць гэтаму паштмейстару; і было сорамна і брыдка, што наляцеў-ткі на скандал. I ўсё сядзеў і сядзеў, як прыкуты, і не мог скрануццца з месца. Прабіла дзесяць гадзін. – Гаспада, пошта закрыта, – сказаў паштавік з чорненькімі вусікамі і зачыніў абодва акенцы. Людзі разыходзіліся. Пайшла паненка з студэнтам. Вось выйшаў і чорненькі прылізаны паштавічок у пальцечку нараспашку, кінуў здзіўленым вокам на Лявона, што адзін застаўся ў прымальні, і выскачыў на вуліцу. «Мусіць, спяшаецца ў касцёл або на шпацыр», – няўважна, між іншым падумаў Лявон і ўсё сядзеў, быццам прырос да гэтага ўслончыка ў прымальні. Вось урэшце і паштмейстар хлопнуў дзвярмі з канцылярскага пакою, пачаў замыкаць іх, але яшчэ не замкнуўшы, азірнуўся і ўбачыў Лявона. – Ты пачаму не ўходзіш? – падазрона і груба спытаўся ён у гэтага дзёрзкага вясковага хлапца, якім паказаўся яму Лявон. – А во чаму... – змененым, сіпатым голасам, ціха адказаў Лявон, узняўся з месца і як у тумане, але цвёрда і лёгка падыходзіў да самае чорнае барады. I сам не ведаў, як і чаму рука мімаволі мятнулася, пальцы ўмомант склаліся, і ён пстрыкнуў паштмейстара па носе. Той збялеў, распасцёр рукі, потым крутнуўся назад, за дзверы, ляпнуў імі і тады ўжо, адтуль, крыкнуў з болем і небяспекаю: – Што вам тут трэба? А Лявон, атупеўшы, не ведаў, што далей рабіць, узяў і пайшоў за парог, на вольнае паветра. Ніхто не даганяў яго. «А во чаму... – шаптаў Лявон, – і во чаму...» – сціскаў кулак, успамінаючы, і шпарка ішоў сярод людзей ля крамак, дзе ад торгу быў ужо немалы гук і пыл...