|
Вясна была ранняя... У лясах на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата-шэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ятадніку. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. I было штось незвычайна прыемнае ў гэтых першых светла-бліскучых іскрынках абуджэння жыцця, у гэтым зямлістым паху прэлых леташніх лісцяў, дзе-нідзе шарэўшых на зямлі. I зусім іншыя струны душы закраналіся гэтым кволым патыханнем вясны, і іншыя парыванні разам з абуджэннем прыроды калыхалі душу ціхаю, няяснаю песняю ці даўно чутаю казкаю, поўнаю хараства і чараў, і кудысь цягнулі і клікалі. Куды? Можа да таго невядомага, заўсёды павабнага, нерасчытанага і неадгаданага, закрытага заслонаю ружовых мараў, што ніколі не зліваецца з тваімі жаданнямі? А можа гэты смутак аб чымсьці такім, міма чаго прайшоў ты няўважна і страціў навекі? Ці гэта — адбітак вечнага нездавалення чалавека, якое выдзяляе яго з кругу жывёлін і вядзе па дарозе шукання і ўтварэння лепшых стасункаў жыцця і яго хараства? Ці гэта — імкненне рассунуць граніцы свайго кругагляду, каб пазнаць непазнанае, уведаць нязведанае?     Праясняецца пагода, Бо вярнулася вясна, Ўсё чакаеш, што прырода Ўстрапянецца ада сна. I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд. Зазвіняць жалобна крыгі, I бурлівая вада Снег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга без сляда.   Дакука быкам-ласям: скідваюць рогі, ды не абодва адразу. Галаву набок пераважвае адзін уцалелы рог, ідзе сахаты і кланяецца, чэша рог аб дрэва.       Ужо прыляцелі, паходжваюць па палях і дарогах беланосыя гракі. Спяваюць, грэючыся на сонейку, вясновыя вясёлыя госці — шпакі. З песнямі паднімаюцца з палёў высока ў неба галасістыя жаваранкі... Над палямі, над лясамі, над шырокімі рэкамі і блакітнымі азёрамі ляцяць птушкі, вяртаючыся на сваю радзіму.    Ідзе вясна ў шумлівых водах, У звонкім срэбры ручаёў I разлівае мяккі подых, Як песню нейкую без слоў, Ідзе і будзіць, нібы маці У дзень святы сваіх дзяцей, Узгоркі, гоні, сенажаці Пад гукі выраю-гусей, I абнімае, туліць, песціць I дрэва кожнае і куст Ды нешта шэпча ім пад густ, Прыносіць радасныя весці.  Усё смялей уваходзіць сонца ў сваю ролю на вясенняй сцэне прыроды. Сёння снег і лёд, заўтра вада ракі і першага ручая; сёння пупышка, заўтра банцік ліста; сёння бутон, заўтра кветка падснежніка...  Сон-трава.  Медунiца.   Дзённае павінае вока. Думаў, выпадковы вецярок варухнуў старым лістом, — а гэта вылецеў першы матылёк. Думаў, у вачах гэта рабаціць, — а гэта паказалася першая кветка.     Рэчка выйшла з берагоў, паднялася трохі не на ўзровень абрыву, заліла нешырокую пойму... На поўдзень, за паваротам, дзе пойма пашыралася, і на поўнач, за мастом, дзе ажно да самай Дабрадзееўкі рэчка заліла луг, віднеліся шырокія і спакойныя прасторы вады, па якіх, не ведаючы, нельга было вызначыць, дзе праходзіць рэчышча.    У пачатку XX стагоддзя бабры на Беларусі былі амаль знішчаны. Захавалася некалькі паселішчаў у маладаступных месцах на Бярэзіне і Прыпяці. Дзякуючы ахоўным мерам бабры размножыліся, і агульныя запасы цяпер складаюць каля 25 тысяч асобін.   Сыходзіць апошні снег. Пачынаецца масавы прылёт птушак. Яны займаюць старыя гнёзды, рамантуюць іх, будуюць новыя. Лясны дол бялее, як усыпаны снегам, ад кураслепу. У гэты час пачынаюць расці першыя вясновыя грыбы — смаржкі і страчкі.  Зелянушка.  Зімародак.  Кулік.  Страчкі.    Глушэц.  Глушыца.  Гук песні ціхі і невыразны. Але на выгляд — якая гэта вялікая птушка. Нецярпліва пераступаючы калматымі лапамі, глушэц ходзіць узад-уперад па тоўстым суку. Уздрыгвае апушаная шыя з натапыраным пер'ем. Трасецца барадатая чырванабровая галава з шэрай дзюбай. I ўся птушка — вялікая, чорная — распушылася, як раззлаваны індык.   Такуючыя турухтаны.    Пугач.   Чорны дрозд.  Калі б большасць людзей ведала, дзе жыве, чым харчуецца і як выкормлівае птушанят той ці іншы від птушкі, то яны ад павярхоўнага замілавання і простага любавання перайшлі б да дэталёвага назірання і шырокага вывучэння гэтай цікавай групы жывёл.  Балотная чарапаха.  Рачная крачка.   Салавей.  У зарослых чаротам, трыснягом азёрах, на іх берагах заўсёды жыве шмат розных жывёл.  Вераценнік вялікі.   Чомгі.     На ціхіх, утульных вадаёмах, дзе рэдка бываюць людзі, селяцца беласнежныя лебедзі. 
|
|