|
|
|
|
Над полем агонь бiвачны згас. Два страi. Скора звiнець мячам. Многа вас, вельмi мала нас, – Лiтасцi нашай не будзе вам, Сiлы зла, што пакiнулi нам Попел, i смерць, i асколкi ў грудзях. Прыходзiць канец. Звiнець мячам. I ў душах вашых цемра i жах. Вы каханне забiлi у кожным з нас. Тут кожны, кожны такi, як я. Мы свядома клiчам апошнi час, I на вуснах у кожнага песня мая. "Коні грымяць капытамі. Блізка апошні час. Юры, градучы ў славе, Будзь справядлiвы да нас. Моцнай не будзь дапамогай, Стрэлы не кідай свае I не давай перамогі, – Самі возьмем яе. Не нам дрыжаць і баяцца; Нас раз’юшылі ўкрай, Дай нам да іх дарвацца, Моцнага ворага дай. Яны нам жыццё зламалі, Каханне, цяпло і дом, У сэрца нявест плявалі Сталлю, свінцом, агнём. Над намі не будзе бога, За намі – пажараў дым. Мы не просім нічога, Мы просім цябе аб адным: У нас ні жонкі, ні хаты, Ні дзяўчын, ні ніў, ні каня. Дай, разграміўшы праклятых, Смерць на полі прыняць. Не нам каханых палацы, Нам – абдоймы ночы пустой. Нам немагчыма вяртацца. Нас не сустрэне ніхто. Няхай і кроку ў тумане Не зробіць дахаты нага. Не там, а з намі каханне, На нашых гнеўных сцягах". Вораг мой ляцiць на канi вараным, Над расiстай травою заззялi мячы, Мне перад войскам бiцца з iм – Зубы ў зубы i шчыт на шчыт. Слухай, – прыходзiць апошнi бой, Я заб’ю ў паядынку цi ён заб’е, – Перад тым як спаймаю стрэмя нагой, Слухай, мiлая, словы мае. Не магу я лiць табе цёплых слоў, Што квiтнеюць, як макi на цёплай раллi, Толькi думы светлыя, толькi кроў, Толькі жыццё магу праліць. Мы на смерць як адзін за цябе гатовы. Мы гатовы грызці ваўчынай гурмой. I кавыль схіляць пераможным ровам Перад тым, як кінуцца з дзідаю ў бой. I над строем тваіх абаронцаў суровых, Над клінкамі, што п’юць гарачую кроў, Будзеш ты лунаць На харугвах пунсовых. Залатое святло! Прамаці любоў! Чуеш – падковам час звiнець. Разышлiся – ад пошчаку поле звiнiць. Клінок яму і клінок мне. Два падзенні, два сiрыя ў полi канi. I не плач, не магу ў вачах тваiх сiнiх Бачыць слёз. Даруй. З жыцця адпусці. За цябе так лёгка, так лёгка гiнуць. Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці. З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхам Да грудзей прынікнуць і замаўчаць. Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха, Што цалую лязо чужога мяча. Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі: Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень, Што цябе ні Бог, ні д’ябал, нi людзi Больш це змогуць вырваць з маіх грудзей.
|
|
|