РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грубае і ласкавае
I. Роздум
II. Казка
III. Страшны суд
IV. Горад і завулкі
V. Перад сечай
VI. Miserecordia
VII. Reqiem
VII
REQIEM
Знiчка ўпала – памёр чалавек,
Камень свой катаржны знёс пад гару.
Вечны спакой i святло павек
Сыну свайму, зямля, падаруй.
Не баяўся ён спяваць i любiць,
Жыццё ў няроўнай палiў барацьбе,
Быў такiм, якiм трэба быць,
Калi завуць чалавекам цябе.
Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат,
Другам адданым для добрых сяброў.
Страшным для ворага, як набат,
Лiтасцi богам – для бедных звяроў.
Што яму смерць i што яму змрок?
Смерцi няма для людзей на зямлi.
Марш жалезны. Чыгунны крок.
Тысячы.ног за лафетам пайшлi.
Сонца ўстае над новай зямлёй,
Выбух апошнюю рушыць турму...
Вечнае шчасце любай маёй.
Вечны requiem сэрцу майму.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.