РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каліноўскі
1. Паўночны вецер
2. У абозе
3. Пра Сьвітку першы раз чую
4. Сьнег на шыбеніцах і на твары
5. Дзецюкі
6. У карчме
7. Пад звон шыб
8. Канец песьні
2
У АБОЗЕ
Гараць агні абозныя.
Сьнег кружыцца, вірыць.
Пра чуткі – зьвесткі розныя –
Паўстанец гаварыў:
– Над хатамі бяздольнымі
Ўстае дзень для сялян, –
Казаў што будзем вольнымі
Сам Сьвітка-атаман...
 
Другі, пад елкай стоячы,
Пад ветру шум густы
Пярэчыў яму горача,
Апёршыся на штык:
– Эх, штосьці мне ня верыцца
У байкі для малых:
Мы б’ёмся за аселіцы,
За нечыя валы!
Зямля – дзе глянеш – панская,
Вада, лес, дол, гара.
Прыелася мне ласка іх
Горш бацюшкі-цара.
Паны сягоньня «мілыя»...
Але пільней глядзі,
Каб нас пад плечы віламі
Хто зь іх не падсадзіў...
 
А трэці, шрот сартуючы,
Пытаў раз, можа, сто:
– Але, скажы, гаруючы,
Змагаемся за што?
Даўно ад раны хворы я –
Калі ж прыйду дамоў, –
Зноў крывасмокі-ворагі
Загоняць у ярмо.
Хтось галасы трывожныя,
Прыйшоўшы, абарваў.
Каля агнёў разложаных
Сам атаман стаяў.
– Пільнуйце коней, коньніца,
Падсыпце ім аброк,
Глядзіце, ў парахоўніцах
Набой каб не замок!..
Пайшоў, заранкі золатам
Адсьвечвалі кастры.
Зноў нехта, чутна, шэпатам
Зь сябрамі гаварыў:
– Паны сягоньня водзяцца
З царом за бараду;
Дасьць костку ім – пагодзяцца,
Сялян запрададуць...
Каб атамана нашага
Ня даць у рукі ім...
 
Зноў шэпат змоўк, як згашаны,
Разьвеяўся, як дым.
Лес акалотам-коласам
Шумеў і сьнег вірыў,
Знаёмым нехта голасам
Пра порах гаварыў.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.