 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прызнаньне вачамі
|
|
Хто там прыдумаў, што выстылі страсьці? Раскашавацца лістам і траве. Схоплена вечнаімгненнае шчасьце: Дзіўнае воблака ў небе плыве. Вецер блакітны і вецер зялёны Хай пагуляюць сабе ў галаве. Знойдзен адзіны пагляд незамглёны – Дзіўнае воблака ў небе плыве! Ах, як на ласку завышаны цэны! Здраджвае нітка дакладнай канве. Слухаю вочы і слухаю сьцены – Дзіўнае воблака ў небе плыве! О як сьпяшаецца вечны гадзіньнік, I тэлефон Вас на часткі ірве! Пух тапалёвы ці ўскрык лебядзіны – Белае воблака ў небе плыве. Шлях разматае назад завіруху, Будзе загойна сьляды замятаць. Мілы, ці зналі душэўную скруху: Боязна поўныя вочы падняць. А справа ў тым, што неаднойчы палохалі і раз- дзіралі душу маю – не, толькі ня вочы: зь лёду і шкла, растопленага лампаднага масла, застыглай чорнай сма- лы, цьвікамі ўбітыя ў роўны фанерны квадрат, пустыя адтуліны шпакоўняў, глухія працяжнікі, як сьцёртыя з аблічча звычайнай школьнай гумкай, а – таксама: наж- ніцы, таплякі, абцасы, шпрыцы, воўчыя ягады, вілы, іголкі, англійскія замкі... Але гэта было дзіўнае супадзеньне вачэй, хоць і на адлегласці, хоць і на тым грунтоўна-дасканалым бар'еры, які разьдзяляў раз і назаўсёды. А ці гэта мне падалося? Вочы ж былі вышэй бар'ера і вышэй саміх нябесных зорак! Яны былі вышэй самай трапяткой паэзіі!
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|