 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прызнаньне вачамі
|
|
Крыляйце, журавы Высокага адчаю. ...О гэтак блізка Вы Ня небам – а вачамі! Аціхнуць паплавы. I бор пазалачае. ...О гэтак ясна Вы Ня словам – а вачамі! Трывушчы мой народ, А песьняю – параніш. Хай схлусіць хіжы рот. Вачамі – не падманеш. Дзень добры, зоў і рух, Грыбная аблачына! Хай здрадзіць подлы дух. Вачамі – немагчыма.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|