 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прызнаньне вачамі
|
|
Бар'ер. Які бар'ер Мы выдумалі самі? Чым плацяць за давер? Я адкажу: – Вачамі! Яшчэ ў нас не было Ні стрэчы, ні расстаньня. Адкуль жа б'е сьвятло Бясконцага сьвітаньня? Мне чуецца лягчэй За променем магічным. Не пазычаць вачэй. (Сама магу пазычыць.) Трывогу прыручу. Стрыножу пал адчаю. Я вуснамі маўчу. Цалую Вас – вачамі!
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|