 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прызнаньне вачамі
|
|
Мама, нада мною не журыся, Не шукай гаючае травы. Бачыш, як высока узьняліся Нашы песьні – нашы журавы. Родная, мо досыць на парозе Каратаць жыцьцёвыя кругі? ...Як адзін загіне у дарозе – Вернецца, ня згубіцца другі. Не Яга, ня злая патароча Мне ў маленстве сьцежку перайшла. I калі ня сплю глыбокай ноччу – Гэта ад высокага сьвятла. Мілая, то лёс мяне сурочыў, Каб заўсёды зорнаю была. I калі пяю глыбокай ноччу – Гэта ад нязгаснага сьвятла. Пэўна, буду паміраць я двойчы У імя азёр і зорных ніў. На паўнеба сёньня – толькі вочы Сьпеўны лес удзячна запаліў.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|