РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызнаньне вачамі
Воблік
1
2
3
4
5
6
7
8
8
        Салодкі боль, ня знацьмеш ты спачыну.
        Кахаю я – і ў тым мая віна.
        ...Яшчэ адну біблейскую жанчыну
        Прыбіла, нібы зорку да вакна.
        
        Сьвятло маё, а ты ня кропля ў моры!
        Няхай заваліць розным тлумам быт.
        ...Пісала вершы і будзіла зоры
        Усё-такі ня Ева, а Ліліт.
        
        Сьвятло, ты не мяняесься з гадамі,
        Хоць час ня толькі промнямі спавіт.
        Вачмі якімі сьвеціш ты, Адаме, –
        Ці не вачамі зорнае Ліліт?
        
        Глыбока п'ю шчасьлівае маўчаньне.
        Душа ці зорка высіцца ўгары?
        ...Пагавары са мной, Зямля, вачамі.
        I ты, Сусьвет, вачамі гавары.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.