РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Водпуск
1. Пачатак
2. Парады для “левых” цікаўных
3. Акцыі
4. Упартасць
5. А я не баюся хамячкоў
6. Не баюся хамячкоў
7. Памагіця, хуліганка прэміі лішыла!
3. АКЦЫІ
        
3. АКЦЫІ

        
        - Дзевушка, січас же забірыце свой флажок і уйдзіце, ілі я сам завіду вас ф міліцыю!
        - Вас гэта хвалюе? – наіўнымі вочкамі я зірнула на хлапца, які сядзеў на лавачцы, побач зь якою была клюмба. – Паспрабуйце.
        І перайшла да наступнай. На трэйцюю запар ноч горад прачнуўся. Цікава было назіраць за рэакцыяй нясьвіжцаў. Тыя хлапцы, што каталіся на машынах, з інтарэсам назіралі. Моладзь жа, што адпачывала па лавачках, не хацела нічога, акрамя піва і адпачынку. Адна дзеўчына тут жа ўзяла мабілу:
        - Тут какая-та флажкі раставляіт...
        Але я ўжо прайшлася па ўсіх клюмбах і сышла з плошчы. Перачакала, пакуль мошка праедзе крыху наперад і мяне ад яе схаваюць кусты – я не нахабная, “пасадзіла” апошнія два, якія ў мяне заставаліся ў гэты вечар, і спакойна сышла дахаты. Усё ішло як трэба, ціха і мірна.
        
        Да, забыла сказаць, гэтыя сьцяжкі – ня проста так. Штодзённая акцыя салідарнасьці. Дакладней, штовечаровая. І ўвечар штомесяцовага дню салідарнасьці таксама яна была зроблена. Дзіўна, але ў чацьвер на плошчы было мала людзёў (у параўнаньні з папяррэднімі вечарамі). У асноўным кучкаваліся. І назіралі. Ля Ратушы стаяла мошка, таму я вырашыла асабліва не нахабнічаць і не дайшла да яе якіх-небудзь тры клюмбы. Затое ўпрыгожыла клюмбачкі перад выканкамам. За мною хадзілі гэтыя, “дабраахвотнікі”. Адзін аднаму заўважыў:
        
        - Ахрана, называецца, спіць як заўсёды...
        
        Ля мошкі стаяў міліцыянт, абапёршыся на яе, і лыбіўся. Я ледзь не памахала яму ручкаю. Здаецца, гэта быў Міцяй. Але сышла сабе спакойна дахаты. За мною яшчэ крыху пакаталіся, праваджаючы. І ўсё было спакойна.
        
        Але ў наступны вечар зьявіўся злы і страшны прапар. І сапсаваў усю маліну. Толькі выйшла на плошчу...
        
        Дарэчы, апошнім часм проста альбо зрабілася залішне падазронаю, альбо ў мяне ўжо манія якая. Пакуль ішла па вуліцы, дацапіўся нейкі чалавек. Можа, быў нецьвярозым, можа, толькі рабіў выгляд. Хлапцу са словаў ягоных сямнаццаці не дасі - з выгляду старэйшы. Але сказаў, што малалетка – хай так і будзе. Папрасіў паказаць яму, дзе вакзала (у 11 ночы, ня ведаю, што ён там хацеў на тае вакзале, бо апошні аўтобус сышоў на пачатку дзевятае гадзіны, а хлапец сказаў, што сам са Слуцака. Прашу мяне прабачыць, але пасьля здарэньня на нашым заводзе з удзелам слуцкачоў, я іх крыху не паважаю, хаця ў гэтым горадзе мае сваякі жывуць...). Правяла, паказала прамую дарогу, ён яшчэ нешта спрабаваў высьветліць, што будзе, калі мусара дацэпяцца. Але мы стаялі акурат ля Ратушы, дзе стаяў патруль, ад якога проста ўжо несла нецярплівасьцю. Я разьвіталася з хлопцам і мы разышліся ў розныя бакі – ён у бок вакзалы, я ў бок плошчы. Ня ведаю, як ён, але я не прайшла і дзесяці крокаў. Дарэчы, калі б не ён, то мне было б яшчэ нашмат горш... можа, гэта быў анёл, які перадухіліў непрыемнасьці, бо сустрэў мяне акурат ля клюмбачак, дзе я яшчэ не пасьпела высадзіць сьцяжкі... Вырулівае адна з мошак, падкатвае. Праз адчыненае вакенца прапар бяз лішніх словаў паказвае пальцамі, каб ішла да яго. Хацела была крутануцца – няма мне патрэбы яшчэ да яго падыходзіць – але прапар ужо быў злосным. Размазаў бы па ашфальце, калі б не паслухалася. Падыйшла. А ён – цап за каўнер і прыпёр да машыны. Старшына, які сядзеў побач, выйшаў і перахапіўшы мяне за локаць, адчыніў дзьверцы. Не заставалася нічога іншага, як сесьці ў машыну.
        
        ... Далей ішла плынь непераказных выразаў, прычым прапар прыгразіў:
        
        - Еслі я увіжу, што гдзе-та есць хоць адзін – табе мала ні пакажацца.
        
        Дзякуй Богу, я не пасьпела. Бо ён не жартаваў.
        
        У пастарунку сустрэлі так, нібыта не каля паўгады апошні раз бачыліся, а толькі ўчора. І – мае даражэнькія маёры... Давялося закрыць далонямі вушы... Не таму, што моцна крычалі. А для таго, каб зьберагчы іх ад аднаго зь іх. Дзякуй, што хоць стрымаўся, каб зусім па сьценцы не размазаць. Узялі тлумачальную. Прывезьлі дахаты. Адпусьцілі.
        
        Фіг з два я ім падпарадкуюся. Акцыі яшчэ ня скончаны.

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.