|
6. НЕ БАЮСЯ ХАМЯЧКОЎ Затое дзяўчаты патэлефанавалі – хто бліжай да завода жыў – далі грошы. Адразу ўсё – і за чэрвень заробак, і адпускныя за ліпень. Не затрымліваючы. Не цягнучы да апошняга дню. Усё-ткі я свайго дасягнула.І вырашыла апошні раз прагуляцца па вуліцы. У мяне заставаліся яшчэ плакатаў і стужак (пасля таго, як атрымала фтык за сцяжкі, якія мацавала з недахопу іншага прыстасавання на вішнёвыя галінкі – калі прыдумаюць судзіць, то здолею і без адваката даказаць, што дрэваў я не ламала, а скрарысталася спілаваным матэрыялам – я вырашыла, што лепей будзе вывешваць бел-чырвона-белыя стужкі – гэта больш бяспечна, таму што ні да чаго не прыцэпяцца, акрамя як вывешванне забароненай сімволікі). Таму я прайшлася па горадзе і па інфармацыйных тумбах. Калі вывешвала стужку ля выканкама – выбег раз’юшаны ахоўнік, але не стаў мяне даганяць – яму забаронена пакіданне тэрыторыі. Я ж спакойна сышла з плошчы, нават не зірнуўшы на гэтага чалаквека. Ля інфармацыйнай тумбы, чытаючы мой плакат, стаўпілася крыху людзей. Вось гэтага я і дабівалася на працягу апошніх дзён. Так што і гэтая мая мэта была дасягнута. Але на пакінуты нумар тэлефона ніхто не адгукнуўся. Таму што злавілі. Я толькі дайшла да музея, вяртаючыся дадому. Сыходзячы з плошчы нос у нос сутыкнулася з “мошкаю” – аказваецца, у службе аховы яшчэ ёсць такія, хто мяне не ведае ў твар – цудоўна! І, не спяшаючыся, рушыла ўжо дадому, але акурат на паўдарозе затрымалі (музей знаходзіцца роўна пасярэдзіне на шляху паміж плошчаю і маёй Рудаўкай). Гэты міліцыянт з дэпартамента аховы падхапіў майго участковага, каторы, вядома, ведаў мяне ў твар. Атрымалася амаль як тады, калі наш злы і страшны прапар яшчэ не быў такім злым, але паспрачаўся ў мусарне на дзве бутэлькі сапраўднага французкага каньяка, што менавіта ў гэты вечар я буду затрыманаю. Спецыяльна пракаціўся па ўсёй вуліцы і злавіў мяне акурат ля паварота да майго дому... Цяпер жа Дзяніска адказаў на маё пытанне – што яму патрэбна – абсалютна лагічна: не аддзьмухацца на дыване ў начальніка за тое, што мяне не затрымаў. Але вось тут узнікла праблема – затрымаць мяне затрымалі, але што рабіць далей? Праехаліся па ўсіх тумбах – плакатаў ужо не было. Хтось садраў і без дапамогі міліцыянтаў. Праехаліся па ўсіх сценах – я там не вешала і плакатаў, канешне, не знайшлі. Праехаліся па ўсёй плошчы – не даставала толькі клеткі, таму што ўсе, хто ў той момант знаходзіўся на плошчы ўбачылі, што я сяжу ў машыне. Дзяніска сказаў, што будзем катацца да тога часу, пакуль не знойдзем хоць адзін плакат. Але не знайшлі. Прывезлі ў пастарунак, яшчэ раз стэлефанаваліся з ахоўнікамі выканкамаўскіх будынкаў, з “дабраахвотнікамі” – плакат знайшоўся – каторы быў ля выканкама. Але другі – я сама не ведаю, хто яго садраў і навошта. Мухін учыніў падставу – тыпа я выказваюся нецэнзурнымі словамі – і хацеў было зачцыніць мяне ў падвале, але участковы пасмяяўся і адпусціў, папярэдне узяўшы тлумачальную. Дзяжурныя ўзялі таксама з мяне слова гонару, што гэтаю ноччу я не буду больш нічога рабіць і адпусцілі дахаты. У пятніцу я выйшла ў горад днём – чыста патраціць свае грошы... і зразумела, што гэта быў за вялізазны фтык – у Нясвіжы знаходзілася дэлегацыя з Расейскага МУСа: выканкам гуляў, а на плошчы на паркоўцы знаходзіўся джып, рэальны джып МУСа Расіі. Тут жа ўзнікла жаданне зрабіць яшчэ адну справу, але сумневы, сумневы і яшчэ раз сумневы... Сябры, калі я дацаплюся да гэтае машыны – гэта будзе не занадта? Я не хачу міжнароднага скандалу, асабліва ў тых умовах, у якіх я зараз знаходжуся – фактычна, поўная ізаляцыя, і ў выпадку чаго, ні адваката, ні праваабаронцы я тут не ўбачу стопудова...
|
|