РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА V
        
З'ЯВА V

        
        
Куторга адзін

        
        К у т о р г а. Ну, хвала Богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. (Цалуе пальцы, як бы смакуючы.) Тварык — як сонейка яснае, шчочкі — як малінкі красныя, губкі — моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вы-шчарыць зубкі — то, здаецца, бачыш два перлавыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, — гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ,— гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень у дзень блінамі гасцей прымае. Праўда, век не схожы: я ўжо шосты дзесятак дажываю, а яна — семнаццаты гадок. Будзе клопату нямала,— о-ёй! Не раз пачашу патыліцу,— моладзь, як пчолы ў вуллі, бу-дуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду. Дык што ж рабіць? Не я першы, не я апошні,— дурных дзядоў нямала на Божым свеце. Каб сарваць такую прыгожую і багатую кветачку, не шкода і ў балоце пакачацца.
        
        №4
        
        Хто на старасць парыскуе,
        Той хоць часам бяду чуе.
        А пры маладзенькай жонцы,
        Пры руплівай гаспадыньцы
        Быць філосафам — то значыць:
        Не бач, што не трэба бачыць.
        (Выцягвае над гапавою пальцы, паказваючы рогі.)
        Вырастуць над галавой грушы,
        Думай, што даўгія вушы.
        Гуляе жонка паночы,—
        Ты мэрам спіш, зажмур і вочы.
        Тады табе — жыццё небам:
        Ўсялякім тваім патрэбам
        Жонка рада дагадзіці;
        Стане крэпка ця любіці.
        Скажа: муж мой, хоць старэнькі,
        Ды разумны і міленькі!
        
        Так, так! У цяперашнім разумным веку хочаш спакойна жыць? Будзь філосафам: бачыш — не бачыш, чуеш — не чуеш,— ба, ба, бы! Ды вось і Марыся ідзе сюды. Якая красачка! Гледзячы на яе, аж слінка па губах цячэ. Ану, Куторга, падпусці ёй лёстачкі...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.