РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пінская шляхта
 
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Асобы
З'ява I
З'ява II
З'ява III
З'ява IV
З'ява V
З'ява VI
З'ява VII
З'ява VIII
З'ява IX
З'ява апошняя
З'ЯВА VII
        
З'ЯВА VII

        
        
Тыя самыя, Кручкоў і Пісулькін.

        
        Кручкоў падыходзіць ціха к Куторгу ды б'е яго па плячы; Пісулькін жа з камічнаю ўхваткаю падыходзіць да Марысі, каторая сарамліва і баючыся кланяецца.
        К р у ч к о ў. Дык ты мяне думаеш вывесці ў поле? Хочаш павучыць, дзе ўюны зімуюць? Пачакай жа, галубчык! Я ж цябе навучу, куды няправых сведкаў садзяць. Гэй, дзесяцкі!
        К у т о р г а (зляканы). Ваша благароднае сіяцельства! Найяснейша карона! Ды я ж толькі сабе жартаваў,— вот страшыў дурное дзяўчатка, каб яна прызволіла пайсці за мяне замуж. Бацькі благаслаўляюць, а яна казырыцца,— дык я вось так здуру сказаў ёй.
        К р у ч к о ў. Здуру хочаш крыва прысягнуць? А знаеш, чым гэта пахне? Па ўказу ўсеміласцівейшага цара Пятра Вялікага, 1779 года, аўгуста 10-га і па Статуту літоўскаму раздзела 3-га, параграфа 375-га гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне. Сібір, Сібір, галубчык! Гэй, дзесяцкі! (Дзесяцкі ўваходзіць.) Пасадзі гэтага моладца ў асобую святліцу ды глядзі, каб ён не бачыўся ні з кім, а барані Божа, з гаспадаром не згаварыўся.
        К у т о р г а (выходзячы з дзесяцкім). Найяснейшая карона! Бойцеся Бога, не губіце беднага чалавека! Мала што язык малоў,— добра прыказка кажа: млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Выбачайце майму дуру!
        К р у ч к о ў. Якому дуру? Ты ж чалавек бывалы і нядаўна хваліўся сваім розу-мам.
        К у т о р г а (з бакавых дзвярэй). Які тут у чорта розум, калі так неасцярожна папаўся ў бяду, бы швед пад Палтавай! (Выходзіць з дзесяцкім.)

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.