РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воўчая зграя
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13 ВАЎКІ
14
15
16
17
17
        
17

        
        ...Нейкі нядоўгі час ён пачаў пазіраць на балконы і не адразу, а неяк спакваля, здагадаўся, што трэці балкон над пад'ездам — іхні. Сапраўды, калі іх кватэра размяшчалася злева — значыць, вокнамі выходзіла ў двор, дзе быў гэты балкон з вузенькімі зашклёнымі дзвярыма, нейкімі кветкамі ў вазонах-карытцах, падвешаных да балясаў. Там жа былі відаць плеценае крэсла-столік, з даху звісаў канец тоўстага провада ад антэны. I тады нечакана для сябе ён убачыў там маладую жанчыну ў светлым халаціку, якая нячутна выйшла з пакоя, паліла са шклянога слоіка кветкі, зірнула ўніз і зноў нячутна знікла ў кватэры, пакінуўшы расчыненымі балконныя дзверы.
        Ляўчук сядзеў, не ў стане адразу ўсвядоміць сэнс гэтай падзеі, хоць ён і разумеў, што дачакаўся. Так, ён дачакаўся столькі гадоў чаканага свайго спаткання. ЁН — там! Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны назад, як нейкая пара прайшла ў пад'езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, невысокага, вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткіх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ўвагі. У ягоным уяўленні Платонаў быў іншы, і ён сядзеў яшчэ, усё прыглядаючыся да кожнага з рэдкіх тут, выпадковых прахожых. Ды, мусіць, настаў час уставаць. Жыццё рэдка песціць чалавека спраўджаннем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць па-свойму. Але і чалавек любіць, каб было па ягоным, вось і ўзнікаюць тады нелады, якія часам кепска канчаюцца.
        Пэўна, усё, пра што Ляўчук марыў гэтыя трыццаць гадоў — дзіцячая забаўка, не болей, мабыць, усё будзе інакш. Але ён павінен даведацца, ЯК? Надта шмат спрасавалася ў тым яго партызанскім выпадку, з якім яму дажываць жыццё. Тым болей што пасля ўдача зусім пакінула яго. У канцы блакады аднялі руку, і ён заняў Грыбаедава месца ля коней у санчасці. Жыў успамінамі, галоўным з якіх быў гэты ўратаваны ім ад воўчае зграі малы, што затым невядома куды падзеўся. Як Кулеш павёз яго па дарозе, так Ляўчук ні разу болей яго і не ўбачыў. Пытаўся ва ўсіх пры кожным выпадку, але ўсё марна. Каму было ведаць пра нейкае немаўля, калі прападалі сотні дужых, дарослых, вынослівых? Узнагародамі Леўчука таксама не шмат надзялілі: у час, калі ён ваяваў, было не да гэтага, а пасля ён ужо не ваяваў — быў абознік. Таму найбольшаю ўзнагародай для ягонага сумлення заставаўся гэты малы, цяперашні грамадзянін краіны Віктар Платонаў.
        Паволі, перамагаючы нечаканую слабасць у нагах, Ляўчук устаў з свае лаўкі і пайшоў да пад'езда. Хваляванне ахапіла яго за ўсё разам: за тое даўно ім перажытае, за ягоную радасць і ягоныя страхі, за сваё, якое-ніякое, а ўжо пражытае жыццё, за сустрэчу, да якой ён імкнуўся трыццаць гадоў.
        Стрымліваючы ў сабе нейкую чуллівую, цёплую хвалю, ён паволі, з перадыхам, падняўся па лесвіцы на трэці паверх. Знаёмыя дзверы, як і раней, былі шчыльна зачынены, але цяпер ён пачуў за імі людзей і націснуў на кнопку званка. Ён чакаў, што нехта адчыніць, ды замест таго пачуў з глыбіні кватэры басавіты мужчынскі голас:
        — Да, да! Заходзьце, там не зачынена.
        I ён, забыўшыся зняць кепку, павярнуў ручку дзвярэй.


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.