|
| ЧАСТКА ПЕРШАЯ | |
Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. Сетку Тацяна пляла. Нарачы хвалі гулі. Пад аднастайны іх спеў Сумныя думы плылі. «Бацька рыбачыць даўно. Можа, навеяла што 3 ветрам у човен яго Чорная Нарачы тонь?» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. «Горкая доля мая, Доля дачкі рыбака: Вечна з цямна да цямна 3 невадам шчасця шукаць, Вечна між хваль выглядаць Светлых, спагадлівых зор Ці парабчанкай хадзіць Ў панскі, асадніцкі двор...» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы.
|
Не раз здавалася Тацяне, Што нехта ходзіць ля паркана I ля акон рыбацкіх хатаў... 3 вярбой самотнай, расахатай Абняўся месяц ля затокі, I недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха: Знаёмым перазвонам, смехам Яно на шыр прастораў кліча, Дзе звоняць медныя іржышчы I гладзь крыштальная азёраў, Дзе мые ноч каралі-зоры. Усюды ціха. Толькі думы Асенні сон цалуе, цешыць, Ды сетку сінюю без шуму Ў трысці давязвае месяц. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Не раз я за муром астрожным Па родных гонях сумаваў, Па тых бярозах прыдарожных, Што на этапах сустракаў. Не раз я думаў: як вярнуся Дамоў, на волю, зноў прайду Па нівах, сёлах Беларусі 1 пад дзяругаю астрожнай Шмат прынясу напеваў-дум. Я іх рассею па дарогах, Па курганах маіх братоў, Яны ўскалосяцца на полі Сярод жытнёвых каласоў. Іх зрэжа некалі машына, – Ў стальныя звонкія цапы Падасць іх весела дзяўчына, Сны-песні, зжатыя ў снапы.
|
– Вось госця я прывёў, Тацяна, – Сказаў Сымон, – Пераначуе, пойдзе рана Ў дарогу ён. Імгла, як хусткай, абвязала Увесь затон, Зблудзіць зблудзілі б мы без мала, Каб не агонь. Ты мо, дачка, пачаставала б. Эх, і пара! Паны азёры адабралі, Няма дабра. Сягоння горш нам, як калісьці Бацькіжылі, Не хлеб, а камень будзем грызці З сваёй раллі. Н е з н а ё м ы Ну што ж, ці сілы у вас мала? Склікалі б сход Ды на змаганне падымалі б Увесь народ! С ы м о н Бяда, брат, пачалася летась. Садзіся, еж. Я раскажу табе пра гэта, Паслухай лепш.
|
Моцна ўмерзла зямля. Лёд пакрыў нарачанскія плёсы. Зімы яшчэ не было. Той год да каляд Цягнулася чорная восень. Пагуляць пад гармонь Моладзь, помню, прыйшла на забаву. Мы – мужчыны, ў кутку Гаварылі пра тонь, Гаварылі пра розныя справы. Потым з гміны прыйшоў, Уваліўся наш солтыс Цяцера I паперы прынёс. 3 дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Бачым: на рыбакоў Брэшуць. Солтыса думалі ўдарыць. Толькі ў час, гад, уцёк. Следам шум галасоў Нашых разбушаваўся, як Нарач. Аж хісталася столь, – Гул узняўся у хаце батрацкай: – Хай спрабуюць узяць! – Знойдзем пешню ці кол На паноў сярод снасцяў рыбацкіх!.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Ды пара мне ўжо спаць. Старасць, бачыш, і сілу падважыць. Ахочаш паслухаць далей, – Табе расказаць – Тацяна не горай раскажа... Т а ц я н а А сам адкуль? Н е з н а ё м ы Іду здалёку... Дзе зараблю сабе начлег, Адзеітак, зайшоўшы ў вёску, Перачакаю слоту, снег. Нямала так прайшоў дарог я I ўдзень, і ўноч пад шэпат зор. Часамі скутымі рукамі Абняць хацеў палёў прастор... Т а ц я н а Ты вязнем быў? Ідзеш з астрога? Дамоў спяшаешся спачыць? Н е з н а ё м ы Іду знаёмаю дарогай Дамоў, ды толькі не спачыць: Іду будзіць мястэчкі, вёскі. Пара ўжо косы адвастрыць, Каб да касьбы ўжо недалёкай Змаглі мы выйсці да зары, Змаглі на чорных скібах грунту Нядолі межы зараўняць I з новай песняй, з песняй бунту Сваёй свабоды дзень спаткаць.
|
|
|