|
| ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ | |
Насустрач дарога Далёка, далёка, Аж за небасхілы Струною лягла. Нявесела ў полі Блукаць адзінокім Па сцежках завеяных, Гурбах высокіх Брысці ад сяла Да сяла.
|
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . – Адкуль, брат, здалёку? – Здалёку, таварыш... Здаецца, ці не сустракаліся мы. Адзе? – не прыпомню. Махоркі не маеш? Хоць рукі пагрэць бы ад сцюжы зімы. – 1 я цябе бачыў... Ці не на Лукішках? Эх, краты, як хутка змяняюць людзей! Нат я ледзь пазнаў цябе, Браце мой Грышка, 3 кім столькі астрожных дзён Разам сядзеў! Даўно ты на волі?
|
– Вясною год будзе. Вярнуўся дамоў – Нідвара ні кала. Сястра з меншым братам, Вясковыя людзі Казалі, На службу пайшла. Прыйшлі прывітацца Суседзі-сяляне. «Што ж, – кажуць, – Дакуль яшчэ будзем чакаць? Ці чуў, што бунтуюцца наднарачане? Не нам жа ад іх адставаць». I мы на паноў узняліся нанова. Ды сілы ў нас мала было. I мусіў я ноччу Глухой, вераснёвай Пакінуць і хату сваю, I сяло. Прыплёўся, як бачыш, У гэту старонку, Да гэтых галодных азёр, Рыбакоў... А ты што раскажаш Пра Гродна і Вронкі, Пра Вільню, Пра нашых сяброў?.. – Што ж, вестак нямала, Іхцэлыахапак... Сустрэнемся, можа, Яшчэ мы з табой На гэтых шляхах, На бясконцых этапах Шчасліваю, лепшай парой. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . У полі адзін Між сумётаў высокіх. Настольнікам белым Дарога лягла, I толькі чарнеюць Хваіны далёка Ды родныя стрэхі сяла. Насустрач, памалу, Надснежнай раўнінай, Над шляхам 3 заходняй ліхой стараны Плывуць, як з палову, Павозеры сінім, Змарыўшыся, хмары-чаўны.
|
Часамі вецер Гэтак б’ецца ў вокны: 3 размаху ўдарыць I без рэха змоўкне, I толькі ціша Грозная тужліва Застыне чуйна Перад новым зрывам. Так гаварылі Ноч усю ў нядзелю, Так гаварылі Рыбакі арцелі, Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра і Баторын. А р х і п Што ж, не тапіць нам Снасці, падвалокі I не ўцякаць жа Нам у край далёкі, I не хадзіць нам 3 торбамі па свеце, Каб за жабрацтва Пракліналі дзеці, Шукаючы прытулку I работы,– А без азёр I самі мы – сіроты. Мо годзе ўжо Рыбацкімі плячамі Пакорна гнуцца нам Перад панамі?! Г р ы ш к а Вас шмат, ды толькі Навальніцай чорнай Вас хіліць, косіць, Як трыснік азёрны Або як човен На пясчанай мелі. Параузняць Рыбацкія арцелі, Супольнай сілай Ўскалыхнуць дзень шэры, Абняўшы бунтам Надазёрны бераг! – Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра I Баторын. I в а н Нам раіць людзі Языкамі будуць. Паслухай толькі Кожную прыблуду, Што, спраў не ведаючы, Нам гаворыць, – Дык хутка Захлынёмся у азёрах. З н а т о ў п у Ты зноў, Іван, Відаць, панюхаў брагі. Паслухай хлопца, Раіць ён не блага. С ы м о н Хоць малады, Але, відадь, бывалы. Ён кажа праўду: Чорную навалу Супольнай сілай толькі 3 плечаў скінем. Усіх не зломяць, 3 грамадой не згінем. Каб падняліся на паноў Увосень (Якраіўнам ён), Сёння не прыйшлося б Жыць галадаючы, Без хлеба, солі. Вясной слязамі Не засееш поля. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Так бушавалі Дзень і ноч азёры, Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.
|
Ёсць напрадвесні чароўныя раніцы, Ясныя раніцы, дні, – Ярка ад сонца снягі загараюцца, Ззяюць у бельш агні. Чуеш тады, ад агнёў гэтых сонечных Што і на сэрцы святлей, Што і ў жыцці, пад завеямі поўначы Шмат ажывае надзей. Хутка падымуцца хвалі крынічныя, Прыйдзе на нівы вясна, Ўдарыць у межы, ў слупы пагранічныя Ўстанеш, мая старана!
|
Віднеюцца гарбатыя Узгоркі, берагі; Кладуцца цені захаду На шэрыя снягі. Смяецца вечар спознены Званочкам паддугой, I зоры асыпаюцца, Як залацісты рой. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі, – Не спяць, хоць працай Змораныя, Ноччу рыбакі. Кранула верхаводка іх, Шум веснавой вады; Ім сняцца хвалі сінія, Ім сняцца невады, Трысцё, яклес, зялёнае, Чаўны ля берагоў I першы серабраны іх На возеры палоў... Спакойна засынаючы, Сінеюць берагі, Кладуцца цені захаду На шэрыя снягі. Спіць вёска нарачанская Пад месяца дугой, I зоры асыпаюцца, Як залацісты рой.
|
Г р ы ш к а Зноў неспадзявана наведаў я вас, Знаёмыя сэрцу прасторы. Відаць, не апошні і гэты папас Ля вашых сяліб і азёраў. Калі раніцою асенняй пайшоў Ад вас я, зазнаў шмат трывогаў, Але, чую сэрцам, і шчасце знайшоў Ля гэтых рыбацкіх парогаў. Знайшоў, калі ў поўнач цвілі верасы, I неспадзявана, бы ў казках, Знайшоў сваё шчасце са звонам расы, Апаўшай ў барах нарачанскіх. Было яно, помню, як сон залаты, Як ззянне зары напрадвесні, Было яно, помню, Тацяна, як ты Ці Нарачы дзіўная песня. Т а ц я н а Цямнее. На гутарку час не такі. А не, – раскажы што з былога. Збіраюцца заўтра на сход рыбакі. Ты лепш адпачыў бы з дарогі!.. А вецер калыша над возерам ноч. У хаце пахіленай, цеснай Гучыць аднастайна, як восенню дождж, Сымонава ціхая песня.
|
«Былі ў нас азёры, – быў хлеб і соль. Паны ў нас азёры ўзялі, Толькі нам кінулі чорствы падзол, Голад, бяду, мазалі. Калышуцца і гнуцца трыснікі, Як бура наляцеўшая ударыць. Ніколі цябе, Нарач, Не кінуць рыбакі. Нарач нам змывала з твару слёзы, пот I ад вясны да вясны Нас гадавала, карміла сірот, Латала нам рызманы. Калышуцца і гнуцца трыснікі, Плывуць чаўны на сонечным загары. Яшчэ ты ўбачыш, Нарач, Устануць рыбакі! Шумяць на узбярэжжы, шумяць лясы. Будзем мы вольнымі зноў! Крылле уздымуць чаўноў парусы, Ўдаль паплывём на палоў. Калышуцца і гнуцца трыснікі, Збіраюцца навеяныя хмары. 3 табою буру, Нарач, Мы любім, рыбакі».
|
Што не спіцца, Тацяна? Можа, ноч без зарніц, Ноч вясенняя Моцна крыллем шуміць За парканам? Вецер, можа, за ўзгоркам, У гушчарах між дрэў Заблудзіўшыся, Зашумець зашумеў Галасамі? Можа, сны, сны паўночы Неспакойна снуюць Ці прысніліся Ў гэту сінюю муць Чые вочы? Эх, дарэмна пытаеш, Аб чым ціха звіняць Зоры зорныя I сасонкі шумяць, – Не згадаеш. Такдзявочыя мары, Думы дзіўныя, сны Небывалыя, Расцвітаюць яны На загары, Раніцой напрадвесні, Ці паўночнай парой, Нібы папараць, Ці світальнай зарой, Ці песняй.
|
|
|