|
| ЧАСТКА СЁМАЯ | |
«Я пайду па ранніх росах, Па сцяжынках адгалосаў Асцярожненька збяру Залацістую зару. Пералескі, нівы, пейце! Дзень іграе на жалейцы, На трубе ды на ражку, На зялёным лазняку. Зрэбны пояс туга, туга, У руках даўгая пуга. Нарачанскі сіні край, Гэй, на паству выганяй!» Доўга пастыр на трубе Пералівае зару. Скрыпам гамоняць вароты, асверы. Статак ляніва, павольна Ідзе пад гару Выганам выбітым, шэрым. Толькі ўсё дрэмле яшчэ Бор нарачанскі густы. Неба, як наквець на самазялёнцы. Цягнецца з хат, Нібы з прасніцаў, Столкамі пачасся дым, Перавіваецца з сонцам. «Сінню вочы напіліся. Хай наш горкі хлеб ад гірсы, – Мы пяём пад шопат хваль Пра далёкі край Трансвааль. Абняло быллё акопы, Толькі песні не ахопіць – І сягоння сум глухі Б’е, як хваля ў берагі. Гора торбай з плеч звісае, Гора ў лапці абувае, Пяе песні аб вясне, Аб свабоднай старане. Эх, праз поле, поле, гоні Толькі часам рэха звоніць, Гоніць вецер галасы – Коціць пацеркі расы». Пуста на выгане зноў. Змоўкла труба, не гучыць, Толькі звініць яе рэха між соснаў. Голас чуваць маладзіц: Гутараць мо, ідучы, Пра свае справы і кросны. Дзятламі ў косы дзяўбуць Наперабой малаткі Недзе між стрэх саламяных, іржавых. А на зялёных лугах Звонка сцябачкі, брускі Загаманілі ў травах. Вымыўся дзень у расе, Выцер яго ручніком Вецер, напоены кветкамі, свежы, Толькі вузкія шнуры, Толькі палосы кругом. Межы, праклятыя межы! «Поле – даль за чыстым полем, Край – над краем хмараў болей, Бор – за ім сасоначкі, Даль – за ёй дарожанькі, Гэй, з бяды не гніся, браце! Лепш бярыся з ёй змагацца, Карак холены скруціць Або ў Нарачы ўтапіць, Можа, мала гнуўся горбам Ці шкада жабрачай торбы, Лапці-хадакі змяняць На жалезнага каня, Надыван палёў шырэйшы, На пшанічны сноп цяжэйшы, I на песні, і на смех, I на сонца новых стрэх?!» Вецер калыша траву. Мокры, густы мурог, Польны званочнік, ваўчыца, як воўна, Дзяцельнік белы як снег, Мята і чартапалох Сцелецца косамі роўна. – Гой, гэй! На бераг хутчэй! – 3 прыстані нехта крычыць, Быццам заспалае возера будзіць. Коціцца травамі шум... – Мо трэба там памагчы? – 3 поля збягаюцца людзі. Змоўкла на міг сенажаць. I загарэлася сталь Косаў на плечах пахіленых, шэрых. Беглі усе нацянькі. Збуджаным рокатам хваль Клікала Нарач: Набера-а-аг!..
|
Г р ы ш к а Зноў я на старых слядах. Чуваць скрыпяць вароты і асверы. Мо прабяруся ў вёску па кустах. Пустуюць хаты. Недзе ўсе на сенажаці. Мо і Сымон паплёўся на пакосы Ці майструе каля невадоў... А р х і п Грышка! А ты, браток, адкуль? Г р ы ш к а Я ад пагоні ледзь уцёк. Да вас прыйшоў, Ратуючыся ад вартаўнікоў. Скажы, каб хто прыйшоў пад вечар. Я пачакаю у Сымонавым таку. Ды глядзі не гавары на вецер, Што бачыў тут мяне... Бяда вось толькі, што учора I сёння раніцай імглістай Арцелі не знайшлі Прахора, 3 пустымі лодкамі вярнуліся у прыстань, Ты што на гэта скажаш? Наберазе, ці чуеш, нейкі гоман?.. Даведайся!
|
С о л т ы с Браткі, лепш бы разысціся! Збірацца забаронена! Ато ад пратаколаў не адкараскаешся век. Ды цішэй! Без шуму, без гоману! Чаго не бачылі? – ўтапіўся чалавек... П е р ш ы р ы б а к Мо нехта з нашых. Рызман – на лаце лата... Кашуля наша зрэбная ў яго. Д р у г і р ы б а к Гэта не з дачнікаў, а нехта з нашых... С о л т ы с Пагнаўяго тапіцца нейкі чорт I замяшаць такую кашу! Т р э ц і р ы б а к Перавярнеце тварам! А р х і п Не можа быць!.. Прахор?!. У с е Прахор... С о л т ы с Браткі, лепш не чапайце, не закон! Яшчэ за гэта ад паліцыі нам будзе. Відаць, ранены ды яшчэ I арыштованы мо ён... На плечы рыбакоў Лягло цяжкое гора, Лягло на нівы батракоў, На межы, на палосы, на азёры. Асцярожна палажылі на сярмягу труп. – Эх, у нядобры час рыбак гаротны Загінуў, у нядобрую пару Пакінуў нас, – Шэпчуць бабы пра ўдаву, сіротаў... Заплакаў нехта ўголас. 3 далі падняў рой каласоў На полі вецер свежы. Памалу рыбака панеслі на плячах Праз жытнія палі, праз межы. Выган. Сустрэлі дзеці-пастухі. – Бацысу твайго нясуць, Дзямідка!.. Стаіць малы хлапчук, Якпугаўё, сухі. Натоўп, дарога – дзве сухія віткі. Глядзіць хлапчук. Далёка па-над борам цёмным Града высокіх хмар заснула. Здаецца, луста хлеба ў торбе Цяжэйшай стала, плечы муліць. Бацька... Мо затрымаць натоўп і крыкнуць? Але натоўп схаваўся за гарой, Як хмара градавая, згасіўшы сонца, знікнуў... Стаіць пастух, А вочы наліваюцца імглой...
|
Г р ы ш к а Цяпер нам каб дзён пару адпачыць. Пасля маглі б пакінуць гэты край азёрны I перабрацца праз заставы уначы На Крывічы Ці на Заворнач. Т а ц я н а Пашто, скажы, табе рызыкаваць, Пашто зноў без пары галовы класці? Цябе і так ужо магло спаткаць Такое, як Прахора, шчасце. Мо лепш было б табе перачакаць У нас, пакуль не пацішэе. Г р ы ш к а Усё ж адгэтуль трэба мне ісці, У іншым месцы полымя раздзьмухаць. Т а ц я н а Лепш пачакай, пакуль ты не загоіш Глыбокіх ран... Г р ы ш к а Здаецца, нехта ходзіць каля хаты... Т а ц я н а Сюды ніхто не прыйдзе ў позні час такі. Відаць, ідуць змяняць начную варту На бераг нарачанскі рыбакі.
|
Прыйшлі усе вёскі, – Аж хата, здаецца, трашчала. Пра хлеб, пра палоў гаварылі Баторынскія рыбакі, Ды бабы ў кутку Неспакойна аб нечым шапталі; Ціха спрачаліся дзеці На згорбленай печы, Дзелячы з ранніх зажынак 3 асцём куракі. – Як там у вас сенажаць? – Травы спаліла – так суха... – Цяжка пражыць. – Шнуры не шырэй якдалонь. – Трэба далей хвалі Мястра I Нарачы рухаць... Моўкнуць на міг галасы. Звоняць дакучліва мухі. Хрысцяцца бабы, I цепліцца свечак агонь. 3 чорных, старых абразоў Надлавай звісае вясёлкай Вышыты, пэўна, дзявочымі днямі Ручнік. Аўдамавіне, У зрэбнай кашулі, у новай, Спіць гаспадар На сярэбраных стужках сасновых. Нават яго не разбудзяць Ні слёзы, Ні Нарач, Нікрык... – ...А ў якую ж ты дарожаньку Адыходзіш ад нас, родненькі? А куды ж ты па-святочнаму, Прахор-голуб, выбіраешся? Адной сцежкай цябе выправім, – Ды адкуль, скажы, спаткаць цябе? Ці ад берага азёрнага? Можа, ў полі, з поля чыстага? Можа, летам летнім вечарам, Як зары цвет асыпаецца? Ці вясной, калі зязюленька Закувае яснай раніцай?.. – Эх, баба! Жыццё прагалосіць, праплача. Слязьмі не паможаш! – Чуваць па кутках галасы. – Ад лютай напасці Нам трэ бараніцца іначай, Не гэтым галошаннем сірат I плачам... – Праз пару гадкоў Памагаць будзе сын... А поп не згадзіўся ісці. Без грошай не хоча маліцца. Кажа, бунтаўшчыка мне нязручна Хаваць. – Адкуль у нас грошы! Страха, быццам сіта, свіціцца. Жывой крупіны Не вылавіш лыжкаю ў місцы. I так яшчэ Як гаспадарыць будзе ўдава? – Без пацер зямля на вайне нас прымяЁДык прыме Сейбіта і рыбака свайго. Памоліцца Нарач Хвалямі ў час буры сівымі, Успомніць калоссе Аратагаімя... – Шопат ліецца Цяжкой, алавянай тугой. – Што ж пайшоў ад нас дарогай невядомаю, Што пакінуў нам, сіротам беспрытульным, Слёз гаручых тоні цёмныя, азёрныя, Падвалокі, як з палову, гора поўныя? Паплывуць чаўны рыбацкія, як некалі, Толькі наш адзін на жвіры застанецца, Не пацешаць нас ніколі птушкі з выраю, Не пачуем болей слова твайго шчырага, Не пасвеціць на нас сонейка гарачае, Не павеюць ветры рыбныя, азёрныя... Будзем рана мы хадзіць зарой па беразе, Рыбака свайго, аратага шукаючы, Заімгляцца нашы вочы, быццам восенню, На азёры, на палосы паглядаючы... - Хай не бядуе; Блізкія, суседзі памогуць... – Не заракайся астрогу I торбы жабрацкай насіць. 3 улову заўсёды Частку Прахораву могуць Узяць удава і Тацяна – Для бацькі старога. Не будуць сіроты Ласкіпанскай прасіць!.. – ...Ды устань, падыміся, паглядзі ты, наш родненькі, Колькі ў хаце людзей назбіралася! Як не ў беднага, а ў багатага на вяселейка. Толькі ўсе маўчаць, не пяе ніхто і не цешыцца. Хату новую, габляваную далі табе, Вокны новыя, страха шчыльная, сасновая. Не пальецца дождж шэрай восенню, Не падзьме ў парог вецер снежнымі завеямі!.. Усе ў задуме цяжкой Апусцілі галовы, А шмат хто выйшаў з хаты, Насунуўшы шапку на лоб. Жвірам распаленым Секла кожнае слова, Секла па тварах рыбацкіх Дажджом сталёвым. Гора, здавалася, Хату, I вёску, I Нарач перарасло... – ...Дык чаму ж закрыў дачасна свае вочы ты? Хоць яшчэ раз глянь, Прахор, мой сокал! Хоць адно пакінь сіротам слова цёплае! Хоць скажы-парадзь, як жыць нам беспрытульным? Паглядзі, – прыйшлі блізкія і знаёмыя, Нарачанцы, мястраўцы, баторынцы. Папрасі іх, каб за дзетак заступіліся, Каб глуміцца не далі над імі, беднымі. Папрасі, каб наша гора палыновае, Нашу крыўду, слязьмі горкімі абмытую, Вятры жоўтымі лістамі не завеялі, Каб яны яе адпомсціць не забыліся!.. Дрогнулі сцены ў хаце, Быццам ударылі крыгі. – Не, не забудзем! – Адпомсцім! Чуеце, рыбакі?! Труну панеслі мужчыны, Узняўшы на плечы, праз выган... Плакалі над памежкам Кагаркі і кулікі.
|
Курган на кургане I крушні сівога камення, Ды, рукі узняўшы, Застылі крыжы. Высяцца цяглыя сосны, Раскінуўшы змрочныя цені Над тымі, што болей не ўстануць, Не вернуцца жыць.Памалу з магільніка Разыходзяцца людзі. Слязамі не збудзіш Заснуўшых магіл! Паліць гарачае сонца, I вецер яго не астудзіць. Гараць на усходзе Чырвоныя хмараў стагі. Ідуць рыбакі, пахаваўшы Прахора, Настрэчу буры, Буры, якаяужо Абняла паўкраіны. Дзьме, наганяючы Цені, чорныя хмары вецер, Падае сонца у возера Лістам сарваным з асіны. Гулка грыміць гром Над нарачанскім гасцінцам. Хмары развеялі Грываў чорныя столкі. Пугі маланак свішчуць Праз гул навальніцы, Грому шарахаўкі Грымяць пад дугою вясёлкі. Гнуцца да самай зямлі Старыя на могілках сосны. Раз і яшчэ раз ударыў Віхор ашалеўшы, сляпы, 3 сіняга возера На бераг хвалямі плёснуў, Пад хмары узняўшы I снежную пену, і пыл. Раптам змоўкла усё. Толькі вячэрнюю ціну Рве Нарач хвалямі ў пене, Топіць у тонях на дно. Недзе крычаць пастухі, Гонячы ў выган скаціну. I сыпануў на плечы загонаў Шчырымі жменямі дождж. П е р ш ы р ы б а к Хутка пачнуць на азёры качкі злятацца, А нашы яшчэ падвалокі ловяць на беразе вецер. Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш ў сярмяжцы, Кажуць старыя. У нас і так усю восень пустуюць Аруды ў клецях. Д р у г і р ы б а к Цёпла і ціха цяпер – Будзе багаты улоў – Начамі туманы бялеюць. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Г р ы ш к а Хацеў бы яшчэ раз сустрэцца я з вамі, Калі прашумяць навальніцы, Калі над азёрамі і над палямі Заззяюць свабоды зарніцы. А р х і п Прымем заўсёды, як госця, цябе. Не забывай нас! Што ж, развітаемся... Сёння туманам Заслала ноч усё. Да Мядзеля хай правядзе Тацяна. 3 садоў, як з цёмнай рамы, Над белым воблакам туману Касцёл падняўся белымі мурамі, Застыў, як хваляй выгнаная крыга. Спіць бераг Мястра, выгнуўшыся лукам. Сустрэліся ў апошнім развітанні рукі I вочы – дзве зары Кароткай летняй ночы. Г р ы ш к а Тацяна, Жыццё маё пайшло крутой дарогай. I Не ведаю, ці дачакаешся мяне ты. Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёі Але да вас я некалі прыйду. Чакай, Тацяна! Та ц я н а Буду. Кожнаю вясною, як прылятае вырай, Кожнай восенню, як верасы цвітуць, Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду...
|
С о л т ы с Браткі! Збірацца забаронена. Сказаў раз, і досыць. Разыходзіцца па хатах! Хай усе паадкладаюць Назад шасты, і пешні, і калкі! П е р ш ы р ы б а к За колькі ты ў паноў наняўся Спяваць нам ггесні? Чулі не такіх мы салаўёў! Глядзі, каб не панюхаў пешні Ці не нарваўся дзе на грабаўё! С о л т ы с Вось і Іван скажа, I пан стражнік, Што сілаю не возьмеце азёр, Нат берага вам не дадуць паўсажня! Ды які вас сёння падбухторыў чорт? Лепш, раю вам, Да заўтрашняга дня адложым справу, Згодна, палюбоўна да канца звядзем. Возера не адплыве ад нас сялявай... Д р у г і р ы б а к I так кармілі досыць Рыбакамі шчупакоў! А р х і п Чакай, пан солтыс! Зарана нас ты адпяваеш. Гадзіцца раіш, але з кім? Хіба не на ваўкоў ты намякаеш – Не на паноў, ад якіх бароняцца 3 каламі рыбакі! Досыць і так нацярпеліся, Час прыйшоў. Сёння усе выплываем, Усе як адзін на палоў! Па скатах пясчаных узгоркаў На Нарачы бераг ідуць рыбакі. Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкі 3 вільготнага жвіру. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча удаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход, Аж да небасхілу граніц. А лодак ўсё больш выплывае... Хай сёння смяецца і звоніць Вецер, разносячы песняў рыбацкіх I хваляў успененых гром! – Мы вылавім долю сваю Ў глыбокіх у Нарачы тонях!.. I тонуць рыбацкія сеткі Ўжывое азёр серабро.
|
|
|