|
| ЧАСТКА ШОСТАЯ | |
Зрэбны дарогі ручнік Сцелецца ў даль пад гару, Толькі гарачага поту 3 твару ты ім не сатрэш. Хочаш, хоць скуты, яшчэ Край свой прайсці, Беларусь, Сонечны бачыць усход, Бачыць краіну без меж. Варта памалу ідзе. Гэта не першы ёй раз. Заўтра другіх павядзе, Калі не абудзішся, брат! Можа, ў астрозе калі Ўспомніш ты гэты прастор, Песню і шум трыснікоў, Цені вячэрнія дрэў; Можа, ты ўспомніш зару, Кагаркі з сініх азёр, Гул берасцянай трубы, Родны, далёкі напеў. I пашкадуеш: чаму 3 гэтых этапных дарог Не спрабаваў уцякаць У хмызнякі ды ў лес? Ведай: ніколі, мой брат, Ад успамінаў і дум Гэтых нідзе не ўцячэш. Вырастуць дні у гады; На валасах – сівы снег, Як на сасне маладой, Засерабрыцца ў мароз, Толькі ўсе думы твае Будуць блудзіць паміж стрэх, Там, дзе азёрная сінь, Там, дзе нядоля палос. Золатам жыта цвіце. Шызы над нівамі дым. Эх вы, дарогі жыцця, Што там за вамі ўдалі? Доўга зязюля ў бары Некаму лічыць гады, Чорныя ночы і дні Ў шэлесце, ў шуме калін. Раптам дарогі струну Лес векавечны абняў, Хмарай зялёнай апаў, Лісцем бяроз і асін. Пахне жывіцай-смалой, Сініх ягоднікаў стаў Плямамі сонца расцвіў, Зеленню сонных малін. Варта памалу ідзе. Ў гэткі, у сонечны дзень, Не развітаўшыся нат, Цяжка сваіх пакідаць. Як над азёрамі ноч Сіні раскіне свой цень, Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць.
|
П р а х о р Што, пан, далёка да вёскі? П а л і ц э й с к і Два ці мо тры кіламетры. П р а х о р Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць. Г р ы ш к а Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям’ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка... Песню адну прыгадаў я, 3 дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю... П р а х о р Некалі чуў я пра гэта... Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі. П р а х о р Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць... Г р ы ш к а Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі 3 зеленню лісцяў асіны. Эх, што задумаўся, стражнік? Лепш не ўглядайся ў гушчары! Позна схапіўся за браўнінг, – Злёг пад рыбацкім ударам. Вязняў дрымучыя нетры Крыюць і змрокам, і лістам. Толькі у гулкім паветры Громам адклікнуўся выстрал. Раз і другі прагрымела Рэха, адбіўшыся звонка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. – Стой! Стой! – голас пагоні Доўга барамі-лясамі, Нетрамі векавымі Гнаўся ўслед за ўцекачамі.
|
Т а ц я н а Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі? П е р ш ы р ы б а к Зрабілі ўсё, пад сілу што было. Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць. Яны, пакуль мы кінуліся удагон, Былі далёка. Ды пылам замяло, Дажджамі змыла Усе сляды у полі. Д р у г і р ы б а к Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына, Дзяцюцкі маеш нораў. Чакай! Яшчэ дабяромся мы да паноў! Не вырвуць каты з нашых рук мазольных Азёр і невадоў! П е р ш ы р ы б а к Цішэй, ідзе Іван... I в а н Суседзям добры вечар! Мо не ў пару да вас я падышоў? Т р э ц і р ы б а к Ідзі сваёй дарогай, чалавеча, Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў. Не месца сярод нас іудам... I в а н Тацяна! I ты паверыла у злосную хлусню, Што выдаў хлопцаў я! Вас ашукалі хітра. Мыляецеся вы! Ч а ц в ё р т ы р ы б а к Пакінь смяяцца, А то закончыш блага, – Каб не зляцела шапка з галавы! П е р ш ы р ы б а к Ідзі і нас пакінь. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Як цень, за табой Худая слава папляцецца Па ўсіх азёрах. Кожнае дзіцё, Цябе сустрэўшы, Пальцам будзе торкаць, А потым выгане цябе і панскі зброд, А там сам знойдзеш Для сябе вяроўку Павесіцца Каля сваіх варот. Яшчэ пазнаеш ты Агонь сірочых слёз, Як сон твой спапяляць яны ўначы. I кожны голас, Блізкі табе ўчора, Маўчаннем, Больш страшным як пагарда, Прагучыць. Сам праклянеш той дзень ты I гадзіну, Калі узвёў ваўкоў на брата след. Ідзі! Мы нейк перажывем I гэтую бяду, Як шмат перажылі Другіх крывавых бед.
|
Не ляці туды, дзе вечар Рассцілае хмараў хусткі, А ляці, дзе сонца свеціць I звіваюць гнёзды птушкі. Бо не хопіць ў цябе сілы, Будзеш сніць свае разоры I на паламаных крылах Прыляціш зноў на азёры. А калі заснуць прыйдзецца Недзе на астрожных нарах, – Прынясе з-за кратаў вецер Песні вольныя на Нарач. Прынясе, – там іх пазнаюць Маці і старэнькі бацька... Толькі хай іх не спявае, Зажурыўшыся, батрачка. Бо складаў я свае песні У мурах астрожных, цесных, Каб яны і ў час пануры Над зямлёй грымелі бурай. Г р ы ш к а Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога – лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты? П р а х о р Вады дастаць бы, А то у роце горка. Г р ы ш к а Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць. П р а х о р Я, можа, недайду... Арыбакам скажы ты: Няхай азёр панам не адцаюць, Няхай памогуць і маім сіротам I мой загон арцеллю узаруць. Вечар цёплыя рассеяў зоры, Звон камарыны чуецца ўначы. За паплавамі з жабамі гавораць, Варожачы пагоду, туркачы. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном, I ледзь шапочуць цяглыя асіны... Г р ы ш к а Прахор, пара ужо ісці. П р а х о р Ідзём!
|
Гарыць агонь. Спакойна дрэмле Нарач. I ноч, як песня ціхая, без слоў, На сонны бераг навявае чары, Калыша хмары-думы рыбакоў. Часамі з поля падкрадзецца вецер, Рукамі згорне золата з агню I, рассяваючы, нясе, здаецца, Па небе зораў поўную сяўню. Часамі хваля падпаўзе пужліва, Як бы пра нешта хоча запытаць Ці, можа, казку задрамаўшым нівам, Арцелям сонным хоча расказаць. I да затокі ў зарыве чырвоным Ізноў бяжыць з пакатых берагоў. Грызуць мурог папутаныя коні, Дзе-недзе звон сарвецца з капытоў. П е р ш ы р ы б а к Далёка нашых ўжо хлопцаў загналі, Дзе не шумяць ні хвалі, ні чарот... Д р у г і р ы б а к Адных ўзялі, але прыбою хвалі Ужо калышуць збуджаны народ. Т р э ц і р ы б а к Прыехалі асаднікі, паны. Азёры пахнуць ім не толькі рыбай, Яны глыбей ўпушчаюць кіпцюры У нашы нівы, ў прадзедаў сялібы, I ў нашы песні, і ў лясы-бары. Ч а ц в ё р т ы р ы б а к Не за ваду мы пачалі змагацца, Але за тое, хто гаспадаром 3 нас будзетут... Заціснуць хутка і на горле пальцы, Калі мы катам іх не адсячом. П я т ы р ы б а к Цішэй!.. Чуваць, здаецца, нейкі голас здалі Ці, можа, зашумелі каласы... Зноў успаўзла на скат пясчаны хваля, Змываючы людскія галасы. Спакойна дрэмле Нарач на прыволлі, А колькі зор у возеры гарыць! Іх не злічыць, не вылавіць ніколі I залацістым невадам зары.
|
Г р ы ш к а Глянь! Там Нарач сінее, як неба кавалак, Там гатаўскай пушчы цямнеюць хваіны! П р а х о р Хоць пад канец яшчэ ўбачу Сваю азёрную краіну... ДыкгэтаНарач!.. Г р ы ш к а Здаецца, ціхі кут, Ніякіх змен не адбылося тут. Ды толькі дням Не дагараць спакойна ў сонечным загары, Як некалі... Пара ісці ўжо нам. П р а х о р Не, брат, Ісці я не магу. Тут застануся і абмыю раны. А ты ідзі дамоў. Хай рыбакі памогуць На бераг свой дабрацца на світанні. Ідзі, табе яшчэ ісці далёка. Г р ы ш к а Там нехта гаспадарыць ля чаўноў, Пайду спытаю, можа, перакіне Мяне праз возера дамоў Ці скажа мне, як абмінуць гасцінец... – Дзядзька, можа, ты перавязеш Мяне на бераг гатаўскі, А то ісці абходам Далёка і праз лес. Р ы б а к Не, сынку! Я тут ад усходу Пераважу вартаўнікоў. А сёння, як на безгалоўе, Наехала паліцыі, паноў, – Ператрасаюць глуш сасновую. Работы шмат, а зарабіць на соль Не зараблю, яй-богу! Г р ы ш к а Гаворыш, што ля нарачанскіх сёл Абстаўлены паліцыяй дарогі? Р ы б а к Эт, кажуць людзі! Чуткі з поля, з лесу прыпаўзлі, А тут азёры іх расплёскалі Па жвіры, – Нібыта нашы людзі Ад паліцыі ўцяклі... Ты, можа, чуў, Аж з-пад сівога Свіру? А ты адкуль сам будзеш, а? Г р ы ш к а Я – дальні... Р ы б а к Так... Я перавёз бы... Відаць, што ты змарыўся... Г р ы ш к а Ну што ж, пайду. Бывай! Р ы б а к 3 Богам! Ідзі праз лес, Мо і ўдасца як табе пралезці... Ды, паслухай... Балаты мінай! Засадатам. За кожнага з вас Стражнікі даюць сярэбранікаў Дзвесце!.. С т р а ж н і к Ты з некім гаварыў? 3 суседам? Гаварыў пра пашу? Чаго ён поўзае у будні дзень? Р ы б а к Гэта, пан, чалавек свой быў, 3 вёскі нашай...
|
П р а х о р Пуста кругом. Шумяць трыснікі, Цугам цягнуцца хмары. Толькі боль не сціхае ў грудзях, Быццам вогнішча, дыхае жарам. Як і чым гэты жар пагасіць? Ветрам век не астудзіш, Крывёй не зальеш, Хіба сіняю хваляй, Што вабіць мяне у бязмеж... Нарач, Нарач! Родны бераг імглою заслала. Там вёска, Тамхата, сям’я... Сінія хмары Плывуць насустрач валам. I ўздымаюцца хвалі вышэй, Серабраныя і залатыя. Вось адна дапаўзла да грудзей, Абняла рукой чулай за шыю. Прамільгнуў белай кагаркі цень над вадой. – Таварышы, разам цягніце, за мной, Невад, напоўнены рыбай, хутчэй! Хвалі ўздымаюцца справа і злева, Быццам раллі алавяныя скібы. Прахор ідзе ўсё далей і далей. I здаецца яму, Што цягне ён невад – Цяжкі, поўны сярэбранай рыбы. А перад ім уздымаецца вал. На дне за карчы зачапіліся ногі. Хваля, як з горных вяршыняў абвал, Загарадзіла дарогу, Падняла рыбака, Ўскалыхнула... – Памажэце дамоў дабрацца! Блізка кнігаўка крыкнула і прамільгнула, Ды неба Вячэрняй зарой Пачало загарацца.
|
|
|