РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Цётка
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Успаміны з паездкі ў Фінляндыю
У дарозе
На станцыі Ганілля
У Кюмеляйна
Будні дзень у фінаў
Што ядуць фіны
Нядзеля
Фінскі народ
ШТО ЯДУЦЬ ФІНЫ
        Фіны-сяляне куды лепш ядуць ад нашых сялянаў-беларусаў. Фін разы з чатыры на дзень п’е каву. Штосуботу пякуць пірагі. Зімой мяса ядуць тры разы на дзень: снеданне, абед і вячэру. Найчасцей мяса падсмажваюць з бульбай або вараць з рыжовымі крупамі. Фінкі-гаспадыні кілбасаў не робяць, вяндліны, а таксама сланіны і сала на лета ў запас не прыгатаўляюць. Усё мяса з’ядаюць за зіму, а летам толькі малаком жывяцца. Фін запасу з яды рабіць не любе: што мае – тое зараз спажывае.
        Зімой на снеданне робяць каву, смажаць мяса, параная бульба і кваснае млека. Ніколі абіранай бульбы з соляй не вараць. На абед – каша з рыжу, мяса, млека кваснае, салодкае, паранае і капуста або рэдзенькі з журавін кісель. Яду заўсёды фін запівае або малаком параным, або квасам хлебным. Хлеб пякуць маленькімі булачкамі, як пірагі, такія смачныя. Пасля абеду – на падвячорак–каву п’юць з млекам, часам з булкай і маслам, часам толькі чыстую каву. На вячэру зноў мяса, млека кваснае, бульба.
        Без млека, асабліва без кваснага, фін не сядае за стол. Быў калісьці час, што фіны толькі квасным млекам і жылі. Каровак у кожнага гаспадара даволі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.