РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воўчая зграя
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13 ВАЎКІ
14
15
16
17
1
        
1

        
        У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе, – па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках – да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню, – і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей – пехатой па вуліцы ці да прыпынку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфалып свой няновы, з металічнымі навугольнікамі чамаданчык і агледзеўся. Мусіць, трэба было спытаць. У кішэні яго ляжала добра-такі пацёртая паперка з адрасам, але адрас ён ведаў на памяць і цяпер прыглядаўся, у каго б запытацца.
        Людзей было шмат, і ўсе беглі, ішлі, міналі яго з такім спехам, з такім клопатам па маладых і старых, мужчынскіх і жаночых тварах, што ён доўга і нерашуча ўзіраўся ў іх, перш чым выбраў пажылога, мусіць, як сам, такіх жа гадоў, чалавека, які разгарнуў газету, адышоўшыся ад кіёска.
        – Скажы... Скажыце, калі ласка, як на вуліну Касманаўтаў папасці? Пехатой ці, мбжа, аўтобусам?
        Чалавек падняў ад газеты не дужа ветлівы твар і панад акулярамі строга паўзіраўся ў яго. Адказаў не адразу: можа, успамінаў вуліцу, а можа, прыглядаўся да незнаёмага, яўна не тутэйшага чалавека ў шэрым грубаватым гтіжаку і шэрай кашулі без гальштука, зашпіленай да каўняра на ўсе гузікі, хоць было цёпла, бадай, пават горача. Пад гэтым нядоўгім, але пільным позіркам ён адразу пашкадаваў, што не завязаў гальштук, які ў яго, можа, гадоў восем без патрэбы вісеў на цвіку ў шафе. Ды і жонка казала, што цяпер у горадзе ўсе ходзяць з гальштукамі, але ён проста не любіў ды і не ўмеў іх завязваць і паехаў так, як хадзіў дома ў святы: у шэрым, яшчэ ніштаватым гарнітуры і першы раз надзетай, хоць і даўно ўжо купленай, шэрай нейлонавай кашулі. На станцыі, аднак, зразумеў, што гарадскія апрапаліся інакш – ці ў лёгкія кашулі з кароткімі, да локцяў рукавамі, ці з прычыны выхаднога – у белыя кашулі з гальштукамі. Але невялікая бяда, думаў ён, не хапсгла яшчэ клопату многа дбаць пра сваё адзенне...
        – Касманаўтаў, Касманаўтаў... – сказаў чалавек, прыпамінаючы, і азірнуўся. – Вунь сядайце на аўтобус. Сямёрку. Даедзеце да плошчы, там пяройдзеце на другі бок, дзе гастраном, і перасядзеце на адзінаццаты. Адзінаццатым праедзеце дзве астаноўкі, а там запытаеце. Там прайсці метпраў дзвесце.
        – Дзякуй вялікае, – сказаў ён, хоць і не дужа запомніў увесь гэтпы не простпы для яго маршрутп, але ён не хацеў затпрымпіваць занягпага, відаць, чшавека, пголькі запыгпаўся яшмэ:
        – Гэта далёка? Кіламетры два-тры?
        – Ну якіх тры? Можа, паўтара якіх.
        – Тады штпо ж ехаць? Я – пехатой, – узрадаваўся ён, што гэтая вуліца была не так і далёка, як яму здалося спачатку.
        Ён нетаропка пайшоў па тратуары, стараючыся сваім чамаданчыкам меней замінаць людзям, якіх на гэтай вуліцы было даволі-такі многа. Зрэдку ішлі па адным, а болей па два-тры, а то і групамі – маладыя і старэйшыя, усе прыкметна спяшаліся, і, як ён неўзабаве заўважыў, усе насустрач яму, некуды ў бок вакзала'; з вакзала ж ішло зусім мала. Прыкмеціўшы гэтую асаблівасць, ён прыслухаўся да размоў поруч, але размовы былі адрывістыя і таропкія – бесклапотныя жарты, смех, не дужа яму зразумелыя рэплікі. Ля харчовага магазіна, які трапіўся па дарозе, народу было яшчэ больш – пераважна мужчын; ён зірнуў праз вялізную шыбу і здзівіўся – там аж гуў цэлы натоўп ля прылаўка. Усё гэта падобна было на нейкую падзею ці свята; карцела запытацца, але ўсё ішлі кампаніі, групкі занятых сабой і, пэўна, нечым узбуджаных людзей, і запытацца не было ў каго. Некаторыя ненадоўга спыняліся каля вялізнага стэнда з рэкламай, на якім яшчэ здалёку можна было прачытаць: «Ф у т б о л!» 27 чэрвеня на стадыёне «Дынама» сустрэча нейкіх каманд, і ён зразумеў, што неўзабаве, мусіць, – пачатак гэтай сустрзчы, таму такая беганіна на вуліцы.
        Футболам ён мала цікавіўся, нават па тэлевізары не вельмі глядзеў яго, і не мог зразумець некаторых заядлых аматараў, якія дужа перажывалі за пэўную каманду, нібы там іграў іх сват, брат ці хоць бы добра знаёмы. Для яго ж не было розніцы, хто каго пераможа; сёння адны, заўтра другія – ці варта перажываць?
        Але гараджане, мусіць, ставіліся да гэтага інакш, і па вуліцы проста цялска было прайсці – чым меней заставалася да пачатку матча, тым хутчэй імчаліся людзі, пераважна маладыя мужчыпы, сярод якіх, аднак, трапляліся і жанчыны таксама. Паўнюткгя аўтобусы ледзьве паўзлі, у незачыненых дзвярах віселі людзі. Затое назад аўтобусы ішлі амаль што пустыя. Ён ажно спыніўся на рагу, паўзіраўся ў гэтую праяву гарадскога побыту і падумаў, што, мабыць, трэба не забыцца расказаць пра ўсё дома, як вернецца ў вёску.
        Пасля ён доўга і нетаропка ішоў па тратуары. Каб залішне не пытацца ў людзей, пазіраў на вуглы дамоў з рознымі назвамі вуліц, пакуль не ўбачыў на сігіяй шыльдачцы надрукаванае белым: «вул. Касманаўтаў». Але нумар дома быў іншы, ён прайшоў да наступнай будыніны і пераканаўся, што ісці трэба яшчэ далёка. I ён ішоў, спакваля назіраючы жыццё гэтага горада, у якім ніколі не быў і куды нават не думаў калі-небудзь прыехаць, каб не пісьмо пляменніка, што цяпер ляжала ў яго кішэні. Праўда, апроч адраса, пляменнік не паведамляў больш нічога, ён нават не дазнаўся, дзе і кім працуе той чалавек, якая ў яго сям'я... Ну але што мог даведацца хлапец-студэнт, які выпадкова натрапіў на знаёмае прозвішча ў газеце і атрымаў адрас у міліцыі. Вось цяпер ён сам пра ўсё і дазнаецца – дзеля гэтага і ехаў.
        Найперш, вядома, яму дужа радасна, што таму ўдалося выжыць з вайны, і ён спадзяваўся, што далей жыццё да яго паставілася больш літасціва. Калі жыве ў такім доме, дык, мабыць, не апошні чалавек у горадзе, можа, нават які начальнік. Хоць, канечне, ён ведаў, што чалавек не вызначаецца толькі сваёй прафесіяй або пасадай, ёсць яшчэ характар, нораў, дабрата ці злосць – гледзячы што пераважае, тое і вызначае чалавечую годнасць. Цяпер гэта, можа, нават больш за іншае было для яго важна, як і для кожнага госця, які першы раз у жыцці, не званы і не чаканы, мае пераступіць незнаёмы парог. Але ён спадзяваўся на лепшае, бо сам быў спакойны і ўмеў паважаць другіх.
        Прыглядаючыся да вялізных, пяці і дзесяціпавярховых будынкаў з белай сілікатнай цэглы, да мноства балконаў, застаўленых у каго чым – раскладушкамі, старымі крэсламі, столікамі, рознай хатняй непатрэбшчынай, аблытаных вяроўкамі, на якіх матлялася на ветры бялізна, – ён стараўся ўявіць сабе ягопую кватэру, вядома, з балконам, дзенебудзь на высокім паверсе. На ягоную думку, чым кватэра вышай, тым лепш – болей сонца, чысцейшае паветра і, галоўнае, далёка відаць – калі не да краю, дык, пэўна, да палавіны горада. Гадоў шэсць назад ён ездзіў да жончынай сястры ў Харкаў і дужа ўпадабаў там пазіраць на вуліцу з балкона, хоць той і быў не так высока, усяго на трэцім паверсе.
        Цікава яшчэ, як яго прымуць...
        Ён, вядома, пастукае ў дзверы, не надта каб гучна, не кулаком, а лепш костачкай пальца, як наказвала жонка перад ад'ездсш, і адступіць крыху назад, каб не лезці адразу ў дзверы, калі тыя адчыняцца. Сваю кепку, вядома, ён зніме раней, можа, нават яшчэ ў пад'ездзе або на лесвіцы. Калі дзверы адчыняцца, ён найпершы запытае, ці тут жыве той, хто яму трэба. Добра, калі б адчыніў сам; мабыць, ён бы яго пазнаў, хоць мінула трыццаць гадоў – час, за які, можна сказаць, не было чалавека і стаў чалавек. Але ўсё роўна, мусіць, пазнаў бы. Ён памятаў яго бацьку, а сын павінен быць нечым падобны на бацьку. Калі ж адчыніць жонка або хто з дзяцей... Не, мабыць, дзеці яшчэ малыя...
        Хаця, пэўна, могуць і дзеці, калі гадоў пяць-шэсць, чаму ж не адчыніць дзвярэй чалавеку? Тады ён запытае гаспадара і назаве сябе.
        Тут, адчуваў ён, настане самае важнае і самае цяжкае. Па сабе ведаў, як гэта радасна і цяжка адначасна, калі так вось знянацку сустракаецца нехта знаёмы, даўні, забыты... I прыпамінанне, і здзіўленне, і нават крыху няёмкасці перад няўмолышю хадой часу, які не заўжды міласэрны да чалавека... Пасля яго, напэўна, папросяць зайсці, і ён пераступіць парог. Ну, вядома, кватэра ў іх харошая – розныя там паркеты, дываны, мяккія канапы, шкляныя дзверы – не горш, як і ў іншых у горадзе. У парозе ён паставіць свій чамаданчык і зніме гамашы. Абавязкова трэба не забыцца скінуць гамашы, на гэта асабліва напірала жонка, калі праводзіла яго ў дарогу. А то, казала, дома ён прывык перціся ў кірзе ці гуме ад парога да стала адразу, як след не выцершы абутак на ганку. Значыць, найперш трэба зняць гамашы. Шкарпэткі ў яго новыя, купленыя перад паездкай у сельмагу за рубель і шэсцьдзесят шэсць капеек, са шкарпэткамі канфузу не будзе.
        Далей пачнецца размова. Вядома, размова будзе нялёгкая. Ён нават не мог сабе ўявіць, колькі ні думаў аб тым, як і з чаго яны пачпуць тую размову. Ну, але там будзе відаць. Мусіць, яго паклічуць за стол, і тады ён вернецца да свайго чамаданчыка, дзе ўсю дарогу ціхенька булькае вялікая бутэлька з маляўнічай замежнай наклейкай да самага корка і люісыць сякі-такі вясковы гасцінец. Хоць і ў горадзе цяпер не голад, але вясковая каўбаска, слоічак мёду і тры харошыя, сушаныя ляшчы, пэўна, прыйдуцца гаспадарам даспадобы.
        Трохі задумаўшыся, ён, мусіць, прайшоў занадтпа, бо замест шостага дзесятка дамоў згледзеў на рагу лічбу «88» і зразумеў, што даў лішку. Занепакоіўшыся, вярнуўся, хуткім крокам праміпуў скверык, нейкі меншы будынак з агромністым надпісам: «Парыкмахерская» на цэлы паверх, зазірнуў на лічбу. Але тут было зноў «76» – куды ж падзеўся цэлы дзесятак дамоў? Ён збянтэжана ўзіраўся ў лічбу, не ведаючы, куды падацца, і тады ўчуў ветлівы дзіцячы галасок ззаду:
        – Дзядзя, а які дом вы шукаеце?
        Ён павярнуўся і ўбачыў на тратуары дзвюх маленькіх дзяўчынак – адна беленькая, гадоў васьмі, памахвала вакол сябе сеткай з трохкутным пакетам малака і ўсмешліва пазірала на яго. Другая, чорненькая і трошкі вышэйшая за сяброўку, у кароткіх, як у хлопчыка, штоніках, таксама ўзіралася ў яго і ела з паперкі марожанае.
        – Мне семдзесят восьмы дом трэба. Не ведаеце, дзе ён?
        – Семдзесят восьмы ведаем. А які корпус?
        – Корпус?
        Пра корпус ён чуў упершыгію, пра корпус ён зусім не падумаў, запомніўшы толькі нумар дома і нумар кватэры. Які яшчэ корпус?
        Каб пераканацца, што не памыляецца, ён паставіў на тратуар цяжкаваты свой чамаданчык і дастаў з унутранай кішэні пінжака пацёрты канверт, у якім ляжала пісьмо пляменніка з адрасам. Сапраўды, пасля нумара дома была яшчэ літара «К» і лічба «3», а пасля ўжо значыўся нумар кватэры,
        – Во, здаецца, тры. Корпус тры. Так, здаецца?.. Дзяўчынкі абедзве разам зірнулі ў яго паперку і пацвердзілі, што корпус сапраўды трэці, і сказалі, што ведаюць, дзе гэты дом.
        – Там Нэлька злая жыве, за грыбам-пясочніцай, – сказала чарнявая з марожаным. – Мы вам пакажам.
        3 некаторай няёмкасцю ён скіраваў за дзяўчынкамі. Яны абышлі рог дома, за якін аказаўся вялізны падворак і далей яшчэ мноства такіх жа пяціпавярховых дамоў з зялёнымі пляцоўкамі, дарожкамі, радамі маладых, некалькі гадоў назад пасаджаных дрэўцаў. На лаўках каля пад'езда сядзелі старыя і жанчыны, скрозь гуляла, аюўдала, шумела гаманкая дзятва, дзесь між будынкаў бахаў валейбольны мяч, і па асфальце імчалі хлапчукі на веласіпедах. Дзяўчаткі ішлі поруч, і меншая, заглядваючы ў ягоны твар, запыталася:
        – А чаму ў вас, дзядзя, адна рука?
        Другая адразу ж перапыніла яе сцішаным голасам:
        – Як ты не разумееш, Ірка? Дзядзеву руку на вайне адарвала. Праўда, дзядзя?
        – Праўда, праўда. Здагадлівая ты, маладзец.
        – А ў нашым дварэ жыве дзядзя Коля, дык ён на адной назе ходзіць. Другую ў яго немцы адарвалі. Ён на маленькай машыне ездзіць. Маленькая такая машынка, трошкі большая за матацыкл.
        – А майго дзядулю фашысты на вайне забілі, – сумна ўздыхнуўшы, паведсшіла меншая.
        – Яны хацелі знішчыць усгх, але нашы салдаты не далі. Праўда, дзядзя?
        – Праўда, праўда, – сказаў ён, з прыемнасцю слухаючы іх мілы дзіцячы шчэбет аб тым, што яму было блізка і знаёма. Меншая трошкі абагнала яго і павярнулася, усё махаючы вакол сябе сеткай з пакетам.
        – А ў вас, дзядзя, ёсць медалі? У майго дзядулі было шэсць медалёў. На картачцы бачыла.
        – Шэсць – гэта добра, – сказаў ён, каб не адказваць на яе прамое пытанне. – Значыцца, герой твой дзядуля.
        – А вы? Вы таксама герой? – усмешліва жмурачыся ад сонца маленькім цікаўным тварыкам, дапытвалася меншая.
        – Я? Ды які я герой! Я не герой. Так...
        – Вунь гэты дом, – паказала чарнявая цераз зялёны падворак з маладымі ліпкамі на такі ж, як і ўсе тут, пяціпавярховы дом з шэрай сілікатнай цэглы. – Трэці корпус.
        – Ну дзякуй вам, дзяўчапгкі. Вялікае дзякуй! – сказаў ён, амаль што расчулены. Яны абедзве разам ахвотна праспявалі сваё «паясаласта» і пабеглі па дарожцы ўбок, а ён, раптам усхваляваўшыся, запаволіў крок. Значыць, ужо блізка! Чамусьці захацелася адсунуць на нейкі час далей і гэты дом, і сустрэчу з тым, пра каго ён думаў, успамінаў, не забываўся ўсе гэтыя трыццаць гадоў. Але ён сцяў у сабе зачаткі маладушных пачуццяў – калі прыехаў, дык трэба ісці, хоць бы зірнуць адным вокам, павітацца і ўпэўніцца, што жыве чалавек, які і для яго, калі разабрацца, азначае нямала.
        Спярша ён падышоў да рога і зверыў нумар у паперцы з тым, што чырвонай фарбай быў намалёваны на шурпатай цэгле. Дзяўчаткі яго не ашукалі: сапраўЬы, на сцяне было выведзена з падцёкам К-3. Ён схаваў пісьмо ў кішэню, старанна яе зашпіліў на гузік, узяў чамаданчык. Цяпер трэба было знайсці кватэру, што, мабыць, таксама не проста ў гэткай аграмадзіне на сто ці болей кватэр.
        Не дужа рашуча, азіраючыся па баках, ён скіраваў да першага пад'езда; перад дзвярыма спыніўся, сагнаўшы шэрага ката, які лянотна разлёгся ў цяньку ля парога. Перш чым адчыніць дзверы, аглядзеў розныя надпісы на іх, аб'явы пра нумар паштовага індэкса, пра тое, што, ідучы з дому, трэба выключаць электрапрыборы, прачытаў надрукаваную на машынцы аб'яву. «У сераду 26 чэрвеня ў чырвоным кутку мае адбыцца агульны сход жыхароў, прысвечаны добраўпарадкаванню тпэрыторыі двара». Вышэй над уваходам быў прыбіты нумар пад'езда з нумарамі кватэр у ім – ад першай да 20-й. Значыць, патрэбнай яму кватэры тут не было, і ён прайшоў уздоўж дома, прамінуў другі пад'езд і завярнуў у трэці.
        На лавачцы ля дзвярэй сядзелі дзве старыя, шшедзячы на гарачыню цёпла апранутыя бабулі, адна нават з валёнкамі на пагах; другая трымала ў руках кіёк. Яны вельмі ўважліва, амаль падазрона ўгледзеліся ў яго, прыпыніўшы сваю ціхую гаворку. Але ён не запытаўся нічога – ён ужо ведаў, дзе што трэба шукаць, і зірнуў на шыльдачку над дзвярыма. Кватэры ад 40-й да 60-й – значыць, патрэбная была тут.
        Зноў адчуўшы, як варухнулася ў грудзях сэрца, адчыніў дзверы і ўвайшоў у пад'езд.
        На першай пляцоўцы было чатыры кватэрных нумары – ад 40-га да 44-га, і ёп паволі скіраваў вышэй. Ля акна віселі соты паштовых скрынак, з якіх дзе-нідзе тырчалі газеты, ён прыгледзеўся да іх нумароў і ўзрадаваўся: пяцьдзесят другая была тут, на трэцім паверсе.
        На другой пляцоўцы ён трохі адпачыў, з нязвыкласці ўзяла задышка, нібы прынёс вёдры вады з крыніцы. Да таго ж ён не мог пазбавіцца ад дзіўнай няёмкасці, якая ўвесь час даймала яго так, нібыта ён ішоў з якой просьбай ці быў вінаваты ў чымсьці. Ведама, як ні думай, як ні ўгаворвай сябе, а сустрэча мела адбыцца нялёгкая. Напэўна, было б лепш наладзіць яе на некалькі гадоў раней, ды раней хіба ён ведаў, дзе яго шукаць? I так дзякуй пляменніку, – а то дзе і калі б ён яго адшукаў? Пяцьдзесят другая кватэра была крайняя злева, як і ва ўсіх, фарбаваныя шэрай маслянай фарбай дзверы, акуратны палавічок ля парога, нумарок наверсе. Ён паставіў ля ног чамаданчык, перадыхнуў і, не адразу перамогшы ў сабе нерашучасць, ціха пастукаў костачкай пальца. Пасля, счакаўшы, пастукаў зноў. Здалося, недзе пачулася гаворка, але, услухаўшыся, ён зразумеў, што гэта гучала радыё, і пастукаў яшчэ. На гэты ягоны стук, аднак, адчыныіся дзверы суседняй кватэры.
        – А вы пазваніце,– сказала з парога жанчына, таропка выціраючы фартухом счырванелыя рукі. Пакуль ён няўцямна азіраў дзверы, як тут пазваніць, яна пераступіла парог і націснула на маленькую кнопку званка, непрыкметна прыладжаную да вушака збоку. Усярэдзіне раздаўся прарэзлівы трэск, але і пасля гэтага дзверы пяцьдзесят другой не адчыніліся.
        – Значыць, няма, – сказала жанчына. – Зранку малая тут бегала, ды пешта цяпер не відаць. Значыць, пайшлі куды ў горад.
        Ён збянтэжана прыхінуўся да лесвічнай парэнчы і не ведаў, што рабіць далей. Неяк ён не падумаў раней, што іх можа не аказацца дома, што япы некуды пойдуць або паедуць. Зрэшты, звычайная справа. Хіба ён сам увесь дзень сядзіць дома? Нават і цяпер, калі выйшаў на пенсію.
        Але, мусіць, рабіць тут ужо не было чаго,– не чакаць жа т гэтай пляцоўцы,– і ён завярнуў да прыступак. Суседка перад тым, як зачыніць свае дзверы, крыкнула следам:
        – Во, дык футбол жа сёння! Ці не на футболе яны?
        Можа, і на футболе або яшчэ дзе. Ці мала куды можна пайсці ў горадзе ў пагодны выхадны дзень – у парк, кіно, рэстаран, тэатр, цікавых мясцгн тут хапае, не тое што ў вёсцы. А ён спадзяваўся, дурань, што яны трыццаць гадоў сядзяць дома і чакаюць, калі ён прыедзе да іх у госці.
        Ён пратупаў уніз шэсць крутаватых лесвічных маршаў і выйшаў з пад'езда. Бабулькі пры яго паяўленні адразу спынілі сваю гаворку і зноў з перабольшанай цікаўнасцю ўгледзеліся ў яго. Але ён ужо не адчуваў няёмкасці, спыніўся на краі дарожкі і хвіліну думаў, што рабіць далей. Мусіць, усё ж трэба было пачакаць. Ногі пасля доўгай хады прасілі адпачынку, хацелася прысесці, ён згледзеў у глыбіні двара пад сцяной нейкага цаглянага хлеўчука здатную лаўку ў цяні і павольнай хадой прытомлешга чалавека пайшоў да яе.
        Найперш ён паставіў па лаўку свой чамадапчык, пасля сеў сам і выцягнуў штруджаныя ногі. Тут ён палаяў сябе за тое, што паслухаў жонку і надзеў новыя гамашы, – трэба было ехаць у старых, разношаных. Цяпер шблага было б зняць іх з ног, але, азірпуўшыся, ён пасаромеўся: вакол былі людзі. Непадалёк, ля гаража, такой жа, як гэта, цаглянай збудоўкі два мужчыны завіхаліся каля растрыбушанага, з паднятым капотам і парасчынянымі дзверцамі «Масквіча», гаманіла дзятва ў недалёкай пясочніцы пад драўляным грыбам-мухаморам. Адсюль яму добра відаць быў пад'езд з бабулямі, і ён пачаў назіраць за прахожымі – здавалася, што ён іх пазнае, як толькі яны паявяцца ля свайго пад'езда.
        I ён наважыўся нікуды не ісці, чакаць тут. Сядзець было зручна і не горача ў засені, можна было ўволю паназіраць за жыццём у новым гарадскім квартале, які ён упершыню бачыў і ў якім яго шмат што цікавіла. Праўда, думкі яго ўсё вярталіся ў даўгіяе сваё мінулае, якое, мусіць, навек звязала яго з тым чалавекам. Памятаў ён усё так, нібы яно здарылася ўчора – тры дзесяткі гадоў нічога не прыглушылі ў ягонай учэпістай памяці, тым болей што тое было самае яркае і, можа, самае значнае ў ягоным жыцці. Многа разоў ён перадумваў, успамінаў, пераасэнсоўваў гэта міпулае, кожны раз ставячыся да яго па-новаму. Нешта з перажытага выклікалаў ім ціхі сорам за свае, можа, не зусім здатныя на цяперашні розум учынкі, нешта здзіўляла, а нешта было яго гонарам, зместам яго сціплай вайсковай годнасці. Усё разам яно і складала ягоную чалавечую сутнасць, з якой ён і дажываў свой век.


Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.