 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чарнобыльская малітва
|
Гістарычная даведка
|
Самотны чалавечы голас
|
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
|
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
|
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
|
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
|
Самотны чалавечы голас
|
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
|
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
|
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
|
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
|
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
|
Маналог пра песню без слоў
|
Тры маналогі пра даўні страх
|
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
|
Салдацкі хор
|
Маналог пра старыя прароцтвы
|
Маналог пра месяцавы пейзаж
|
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
|
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
|
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
|
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
|
Маналог без назвы – крык...
|
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
|
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
|
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
|
Народны хор
|
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
|
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
|
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
|
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
|
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
|
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
|
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
|
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
|
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
|
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
|
Маналог пра нямога салдата
|
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
|
Маналог абаронцы савецкай улады
|
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
|
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
|
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
|
Дзіцячы хор
|
Замест эпілога
|
|
|
|
МАНАЛОГ ПРА ПЕСНЮ БЕЗ СЛОЎ
|
|
|
МАНАЛОГ ПРА ПЕСНЮ БЕЗ СЛОЎ "Я вам у ножкі пакланюся... Папрашу... Знайдзіце нам Ганну Сушко... Яна жыла ў нашай вёсцы... У вёсцы Кажушкі... Прозвішча – Ганна Сушко... Я вам назаву ўсе прыкметы, а вы надрукуйце. У яе горб, з дзяцінства нямая... Жыла адна... Шэсцьдзесят гадоў... У час перасялення яе забралі на машыне "Хуткай дапамогі" і вывезлі невядома куды. Грамаце яна не вучылася, таму ніякага пісьма мы ад яе не атрымалі. Адзінокіх і хворых ссялялі ў прытулкі. Хавалі. Але ніхто не ведае адрасу... Надрукуйце... Шкадавалі мы яе ўсёй вёскаю. Глядзелі, як малое дзіця. Хто дроў наколіць, хто малака прынясе. Хто пасядзіць увечары ў хаце... У печы распаліць... Два гады, як мы, паблукаўшы па чужых вуглах, вярнуліся ў родныя хаты. I ёй перадайце, што хата яе ацалела. Дах ёсць, вокны. Што пабіта і разрабавана, разам адновім. Дайце толькі нам адрас, дзе яна жыве і пакутуе, паедзем і забярэм... Прывязём назад. Каб яна не памірала ад нуды... Я вам у ножкі пакланюся... Нявінная душа гаруе ў чужым свеце... Ёсць яшчэ адна прыкмета... Я забылася... Калі ёй што-небудзь баліць, яна цягне песню... Без слоў... Адзін голас... А размаўляць яна не можа... Як баліць, цягне голасам: а-а-а... Жаліцца..." Марыя Ваўчок, суседка
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|