РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
МАНАЛОГ ПРА ТОЕ, ШТО ДАЛЕЙ ЗА КАЛЫМУ, АСВЕНЦІМ І ХАЛАКОСТ
        
МАНАЛОГ ПРА ТОЕ, ШТО ДАЛЕЙ ЗА КАЛЫМУ, АСВЕНЦІМ І ХАЛАКОСТ

        
        "У першыя дні... Адчуванні былі розныя... Памятаю два самыя моцныя пачуцці – пачуццё страху і пачуццё крыўды. Усё адбылося і аніякай інфармацыі: улада маўчыць, медыкі нічога не кажуць. У раёне чакалі ўказанняў з вобласці, у вобласці – з Мінска, а ў Мінску – з Масквы. Доўгі-доўгі ланцужок, а ў канцы яго ўсё вырашала некалькі чалавек. Мы аказаліся безабароннымі. Вось гэта было самае галоўнае адчуванне ў тыя дні. Усяго некалькі чалавек вырашалі наш лёс. Лёс мільёнаў людзей. Гэтак жа, як і ўсяго некалькі чалавек маглі нас знішчыць... Не маньякі, і не злачынцы. Звычайныя дзяжурныя аператары на атамнай станцыі. Калі я гэта зразумела, я зведала моцнае ўзрушэнне. Чарнобыль расхінуў бездань, нешта такое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост. Чалавек з сякерай і лукам ці чалавек з гранатамётам і газавымі камерамі не мог забіць усіх. Але чалавек з атамам...
        Я – не філосаф, не стану філасофстваваць. Лепей яшчэ раз пра тое, што памятаю...
        Паніка першых дзён: нехта кінуўся ў аптэкі і накупіў ёду, нехта перастаў хадзіць на рынак, купляць там малако, мяса, асабліва ялавічыну. У нашай сям'і ў гэты час стараліся не эканоміць, бралі дарагую каўбасу, спадзеючыся, што яна з добрага мяса. Але неўзабаве ўведалі, што менавіта ў дарагую каўбасу падмешвалі заражанае мяса, маўляў, раз яна дарагая, яе купляюць патрошку, спажываюць меней. Мы аказаліся безабароннымі. Але гэта ўсё, вам ужо, канешне, вядома. Хачу напісаць пра іншае. Пра тое, што мы былі генерацыяй савецкай.
        Мае сябры – урачы, настаўнікі. Мясцовая інтэлігенцыя. У нас быў свой гурток. Сабраліся ў мяне дома. П'ём каву. Сядзяць дзве закадычныя сяброўкі, адна з іх урач. У абедзвюх малыя дзеці.
        Першая:
        – Заўтра еду да бацькоў. Завязу дзяцей. Раптам захварэюць, пасля ніколі сабе не дарую.
        Другая:
        – У газетах пішуць, што праз некалькі дзён абстаноўка стане нармальнай. Там – нашы войскі. Верталёты, бранятэхніка. Па радыё паведамлялі.
        Першая:
        – Табе таксама раю: забяры дзяцей! Завязі! Схавай! Гэта не вайна. Мы нават не можам сабе ўявіць, што адбылося.
        Нечакана яны перайшлі на высокія тоны, і скончылася сваркай. Узаемнымі абвінавачваннямі:
        – Ты – здрадніца! Дзе твой мацярынскі інстынкт? Фанатычка!
        – Што б з намі было, калі б кожны рабіў гэтак, як ты? Перамаглі б мы ў вайну?
        Спрачаліся дзве маладыя прыгожыя жанчыны, якія бязмежна любілі сваіх дзяцей. Штосьці паўтаралася, якісьці знаёмы тэкст...
        I ва ўсіх, хто там быў, маё, у прыватнасці, адчуванне: яна спараджае трывогу. Трэба дачакацца, пакуль скажуць. Аб'явяць. Яна – урач, ведала болей: "Уласных дзяцей не здольныя абараніць! Вам ніхто не пагражае? А вы ўсё адно баіцеся!"
        Як мы яе ў тыя хвіліны ненавідзелі, яна сапсавала нам вечар.
        На наступны дзень яна паехала, а мы прыбралі сваіх дзяцей і павялі на першамайскую дэманстрацыю. Маглі ісці, а маглі і не ісці. У нас быў выбар. Нас ніхто не прымушаў, не патрабаваў. Але мы палічылі гэта сваім абавязкам. Як жа ж! У такі час, у такі дзень... Усе павінны быць разам... Беглі на вуліцу, у натоўп...
        На трыбуне стаялі ўсе сакратары райкома, побач з першым сакратаром – яго малая дачка, яна стаяла так, каб яе бачылі. На ёй – плашч і шапачка, хоць свяціла сонца, а на ім – вайсковая плашч-палатка. Але яны стаялі... Гэта я памятаю...
        Я напісала пісьмо, каб засталася праўда тых дзён і тых адчуванняў. Тую першамайскую дэманстрацыю я не забуду...
        Што з намі адбылося? Што нам адкрылася? Паўтаруся: з намі адбылося нешта такое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост. Але дзе нашы інтэлектуалы? Пісьменнікі? Філосафы? Чаму яны маўчаць?"
        
        З ліста Людмілы Дзмітрыеўны Паленскай,
        сельскай настаўніцы, перасяленкі з
        чарнобыльскай зоны


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.