РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дажыць да світання
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
6
        
6

        
        Як лейтэнант ні падганяў байцоў на апошніх кіламетрах шляху, усё ж світанак застаў іх у голым, беласнежным пасля начной мяцеліцы полі, непадалёк ад шашы.
        Карыстаючыся апошнім прыцемкам, Іваноўскі прайшоў яшчэ кіламетр. З усё большай рызыкай ён набліжаўся да ледзьве прыкметнай здаля ніткі дарогі, як раптам убачыў на ёй машыны. Лейтэнант ледзь не крыкнуў ад прыкрасці – не хапіла якіх пятнаццаці хвілін, каб праскочыць на той бок шашы! Для суцяшэння сябе ён спярша падумаў, што машыны неўзабаве пройдуць, і яны сапраўды хутка схаваліся ўдалечыні, але следам за імі паявіўся нейкі марудлівы конны абоз, у абгон яго з-за пагорка выскачылі дзве чорныя прыземістыя легкавушкі. Стала відавочна: пачынаўся дзень і болынаў рух, псрайсці шашу незаўважанымі з іх валакушай, мабыць, не было чаго і думаць.
        Тады Іваноўскі, не набліжаючыся да шашы, але і не аддаляючыся ад яе, крута ўзяў убок, на недалёкі пагорак з рэдзенькай грыўкай кустоўя. Сховішча там, мяркуючы па ўсім, было нікудышняе, але і чакаць у лагчыне паблізу ад шашы таксама не выпадала – хутка віднела, і кожную хвіліну іх маглі згледзець немцы.
        З апошняе сілы лыжнікі ўскараскаліся на пагорак, ледзьве не вывалілі з валакушы параненага, і лейтэнант, перасільваючы звыклы боль у назе, зморана пасунуўся да недалёкага ўжо хмызняку. Аднак на паўшляху да яго перад Іваноўскім вырас са снегу нейкі даволі высокі вал, які роўна пераразаў пагорак і збягаў да шашы. Спярша лейтэнант здзівіўся, а пасля ўсё зразумеў і ўзрадавана замахаў рукою таварышам, якія ледзьве брылі за ім, – маўляў, давайце хутчэй.
        Гэта быў напаўзамецены снегам супрацьтанкавы роў, адно з тых шматкіламетровых палявых умацаванняў, якія з пачатку вайны ва ўсіх кірунках парэзалі тутэйшыя землі. Цяпер роў трапіўся ім вельмі дарэчы на гэтым адкрытым пагорку, і лейтэнант наўскос ціха з’ехаў на яго шырокае, перамеценае снегавою хрыбцінай дно. Тут было зацішна І даволі глыбока, вецер з аднаго боку намёў прыгожы фігурны застрэшак, які ўтварыў некаторае сховішча зверху. Напэўна, нейкі нядоўгі час тут можна было адседзецца.
        Адзін за адным яны ўваліліся ў гэтае сховішча і тут жа пападалі на мяккія выгібы гурбаў. Ён таксама ўпаў – як упаяўся задам у шчыльна спрасаваны завеяй снег – і, горача дыхаючы, доўга невідушча глядзеў, як снегавым пылам курыцца на ветры грабеньчык застрэшка. Іваноўскі не ведаў, як яму быць далей, дзе і як перабрацца цераз злашчасную гэту шашу, не ўяўляў сабе, што рабіць з параненым. Ён толькі адчуваў, што з мінулай ночы ўсе пайшло не так, як ён на гэта разлічваў, усё выходзіла горш, а можа стацца, што скончыцца і зусім кепска. Але ён не мог дапусціць, каб пасля столькіх пакут і намаганняў усё скончылася няўдачай, ён адчуваў, што павінен да апошняй магчымасці супрацьстаяць абставінам так, як бы ён супрацьстаяў немцам. Не падвялі б сілы, а рашучасці ў яго хопіць. Хвілін дваццаць яны ляжалі ў рове, не сказаўшы ніводнага слова, і ён не мог знайсці ў сабе сілы, каб загаварыць і назначыць назіральніка. Ён толькі ў думках паўтараў сабе, што зараз, зараз трэба кагосьці назваць. Хоць усе яны былі дарэшты знясілены, але адзін нехта павінен быў ахвяраваць адпачынкам і вылезці наверх, на вецер і сцюжу, каб не даць ворагу засцігнуць знянацку астатніх.
        – Трэба паназіраць, – нарэшце соына вымавіў Іваноўскі і перачакаў нямое маўчанне лыжнікаў. – Суднік, вы.
        Суднік прываліўся спіной да снежнай сцяны, трымаючы на каленях набіты пілавіннем рэчмяшок са сваім далікатным грузам. Было падобна на тое, што ён спаў. Галава яго ў мокрым капюшоне была звешана долу, вочы прыкрыты.
        – Суднік! – зноў гукнуў лейтэнант.
        – Зараз, зараз...
        Яшчэ трохі счакаўшы, баец рыўком выпраміўся, сеў раўней. Пасля абапёрся на рукі, устаў і, рэзка хіснуўшыся, ледзьве не паваліўся зноў.
        – Ціха! Бутэлькі! – спалохаўся лейтэнант, і гэты спалох разам вывеў яго са стану неадчэпнай санлівасці.
        Пакінуўшы лыжы ўнізе, Суднік узлез на высокі крутаваты бруствер трошкі збоч ад байцоў і залег за ім – белым пластам на свежым снезе.
        – Як там? Ідуць?
        – Ідуць. I канца не відно.
        Ну, вядома, яны будуць ісці, не чакаць жа ім, калі ён пярэйдзе на той бок шашы, каб знішчыць іх базу. У іх свае мэты і свае задачы, напэўна, супрацьлеглыя ягоным задачам, і ён падумаў: добра яшчэ, што паблізу няма іх стаянак, інакш бы ён нядоўга праседзеў у гэтым сховішчы.
        Напэўна, мінула каля гадзіны, і Іваноўскі прахапіўся ад сцюжы – разгарачанае цела пачаў прабіраць мароз. Усе, апроч Судніка на брустверы, нерухома ляжалі, бы нежывыя, і ён, падумаўшы, што так лёгка можна памерзнуць, крыкнуў:
        – Не спаць! Ану, сесці ўсім!
        Сёй-той заварушыўся, Лукашоў сеў, мутным ад знямогі поглядам абвёў снежнае сховішча. Півавараў не крануўся нават са зручнага снегавога месца – ён спаў. I тады лейтэнант рашыў, што, мабыць, трэба ўсё ж даць некалькі хвілін паспаць, іначай іх проста не скранеш з месца. Можа, за трыццаць – сорак хвілін не замерзнуць. Праўда, у такім выпадку сам ён заснуць ужо не меў права. .
        Немалым намаганнем, выкліканым блізкай, навіслай над імі небяспекай, Іваноўскі адагнаў ад сябе цягучую дрымоту і ўстаў. Яго даўно непакоіў Хакімаў, але толькі цяпер з’явілася магчымасць агледзець байца, і лейтэнант, хістаючыся, падышоў да параненага. Як ён і баяўся, байцу было кепска. Мабыць, усё яшчэ непрытомны, ён нерухома ляжаў на лыжах, туга загорнуты ў абсыпаную снегам палатку, праз цесную адтуліну ў якой праглядваў яго белы, з сінім адценнем твар. Ад частага кароткага дыхання краі адтуліны густа заінелі, і дробныя сняжынкі, абсыпаючыся з іх, адразу ж раставалі на мокрых шчоках Хакімава – ён быў у гарачцы. Схіліўшыся над байцом, лейтэнант ціхенька паклікаў яго, але той ніяк не рэагаваў на ягоны голас, толькі часта, напружана дыхаў.
        Некалькі хвілін ён сядзеў над параненым і сумняваўся ў правільнасці свайго рашэння, якое асуджала Хакімава на гэты пакутны шлях. Можа, сапраўды лепш было пакінуць яго ў якім-небудзь стажку пачакаць, калі вернецца група. Дле тады з параненым трэба было б пакінуць і яшчэ кагосьці, а на гэта лейтэнант згадзіцца не мог: і без таго з дзесяці чалавек іх засталося ўсяго пяцёра. I перад гэтымі пяццю ўсё ўскладнялася іх галоўная баявая задача, дзеля якой яны хоць і са спазненнем даклыпалі сюды. Цяпер трэба было перайсці шашу, але як гэта зрабіць на вачах у немцаў, лейтэнант проста не мог даўмецца.
        Думка аб гэтай шашы не выходзіла ў яго з галавы, і ён хутка ўстаў. Хакімаву ён нічым не мог памагчы, а пра задачу ен проста не мог не думаць. Ён уваткнуў у гурбіну лыжы і, хістка ступаючы ў снезе, палез на бруствер да Судніка.
        Тут было ветрана і халадней, чым у рове, затое адкрываўся шырокі кругагляд на поле з абодвума канцамі шашы, сярэдзіна якой хавалася за вяршыняй пагорка. Там жа знікаў і роў. Па той бок шашы, месцамі блізка падступаючы да дарогі, шырока разбегліся хмызнякі і пералескі, а трошкі ўбаку ад прырэчнай лагчыны цямнсў знаёмы хвойны лясок, які так вераломна сустрэў іх аднойчы.
        Лейтэнант выняў з запазухі карту, зарыентаваўся. База наўмысля не была пазначана на яго карце, але ен і без таго цвёрда памятаў яе месца на паўночным мыску невялікага надрэчнага лесу. Цяпер, знайшоўшы на карце гэты пагорак, лейтэнант убачЫў, што базу і яго раздзяляла ўсяго якіх паўтара кіламетра, не болыл. Зноў стала да болю крыўдна: так гэта было блізка – і так нёдаступна. Праз гэтую праклятую шашу ён мусіў марнаваць увесь дзень – цэлы дзень пакутаваць ад няпэўнасці і сцюжы.
        Разам з Суднікам Іваноўскі пачаў назіраць за шашой, на якой на працягу нядоўгага часу выпадалі невялікія перапынкі ў руху. Ішлі ў асноўным грузавыя – крытыя і з адкрытымі кузавамі машыны самых розных марак, відаць, сабраныя з усіх краін Еўропы. Большасць іх імчалася на ўсход, да Масквы. I раптам лейтэнант падумаў, што калі і не ўсім і не з параненым, то, напэўна, хоць бы з адным-двума варта паспрабаваць, скарыстаўшы роў, псрабрацца цераз шашу. Ва ўсякім выпадку за дзень ён бы там нешта выгледзеў, разведаў, склаў бы план дзеяння, а як сцямнела, перавёў бы на той бок і ўсю групу.
        Гэтая думка адразу надала яму бадзёрасці і выклікала дадатковыя сілы для дзеяння. Ён споўз з бруствера, нягучна, але энергічна гукнуў лыжнікам:
        – Пад’ём! Паскакаць, пагрэцца ўсім! Ну!
        Краснакуцкі, Лукашоў адразу падняліся, ляскаючы сябе па сцёгнах, замахалі рукамі. Лукашоў расштурхаў асалавелага са сну Піваварава.
        – Грэцца, грэцца! Смялей! – настойваў лейтэнант і тут жа прыпомніў найлепшую для пад’ёму каманду: – Ану, снедаць! Лукашоў, даставайце кансервы! Усім па два сухары.
        Лукашоў, санліва ўздрыгваючы, дастаў з сумкі некалькі сухароў і банку рыбных кансерваў. Лейтэнант са скрыпам распароў нажом яе бляшанае дно, і яны нажамі і лыжкамі ўзяліся выскрэбваць мёрзлыя кавалкі рыбы.
        – Ну як, Піваварчык, наспаўся? – штучна ўзбадзёраным тонам запытаўся лейтэнант.
        – Ды так, кімарнуў трохі.
        – Што ж ты прыстаў быў, га?
        – Прытаміўся, таварыш лейтэнант, – проста адказаў баец.
        – А я думаў, ты мацачок, – з лёгкай жартоўнасцю заўважыў лейтэнант. – А ты вунь які!
        – Падбіўся я.
        Ён не апраўдваўся і не ныў, выгляд ягоны цяпер, пасля кароткага адпачынку, быў сарамліва-вінаваты, смуглявыя шчокі са сну гарэлі амаль дзіцячаю чырванню.
        – Падбіўся! – зласліва перадражніў яго Лукашоў. – Што гэта табе – у мамкі? Тут... таго – адставака горш, чым забіты.
        – Забіты што, забітаму сілы не трэба. А тут во – пухіры на руках ад вяроўкі, – паказаў Краснакуцкі свае распухлыя, чырвоныя далоні – яму, вядома, хапіла за мінулую ноч.
        Але каму не хапіла! I яшчэ невядома, што ўсіх чакае наперадзе.
        – А то вунь сачкі! – ранейшым раздражнёным тонам пранягваў Лукашоў. – Не то змыліся, не то заблудзіліся. А тут за іх аддувайся.
        Ён меў на ўвазе Дзюбіна з Зайцам, аб якіх таксама ні на хвіліну не забываўся лейтэнант. З забітым усё было зразумела, вельмі трудна, але ўсё ж зразумела было з Хакімавым – старшына ж з Зайцам зніклі ў начным шляху, быццам
        праваліліся скрозь зямлю, – ціха, бясследна і загадкава.
        – Добра яшчэ, калі проста. А то як бы не гэта самае, – бурчэў Лукашоў, строга і заклапочана пазіраючы ўздоўж рова, і лейтэнант зразумеў, на што намякаў сяржант.
        Але таго, што ён меў на ўвазе, не павінна быць. Іваноўскі не хацеў дапускаць і намёку на думку, што старшына Дзюбін быў здольны на здраду. I тым не менш ён быў поўны няпэўнасці – як ні думаў, не мог зразумець, куды прапалі гэтыя двое з яго і без таго невялічкай групы.
        – Яшчэ немцаў следам прывядуць, – прастадушна азваўся Краснакуцкі. – А што – лыжня пад носам, гані, недзе дагоніш.
        – Усё можа быць, – змрочна пагадзіўся Лукашоў.
        – Хопіць вам, – умяшаўся Іваноўскі. – Старшына не такі. Не той чалавек.
        Лукашоў жаваў сухар і ўсё ўзіраўся ў канец рова.
        – Чалавек, дапусцім, не той, а ўсё можа быць. У нас у сто дзевятым таксама такі бравы капітан быў, усе абарону ладзіў. А наладзіў, аказалася, не ў той бок. Немцы паявіліся, першым і падняў рукі.
        – Ну, гэта вы кіньце, – рашуча абарваў яго Іваноўскі. – Дзюбін не капітан, гэта точна. I пасля трэба болын, Лукашоў, людзям верыць. Вам жа во вераць.
        – Дык то я...
        – Чаму вы думаеце, што Дзюбін горшы за вас?
        – Бо я тут, а яго няма.
        Сапраўды, логіка яго разважанняў была неабвержнай, запярэчыць яму было цяжка. На самай справе, ён жа вось не адстаў, хоць і быў замыкаючым, і яшчэ не даў адстаць Півавараву, які цяпер сядзеў побач і хутка аблізваў лыжку. Увогуле Лукашоў меў рацыю, але Іваноўскі чамусь не хацеў асуджаць Дзюбіна, хоць і апраўдваць яго таксама не было як.
        Кансервы яны хутка даелі, пасядзеўшы ў гурбіне, дагрызлі сухары. Іваноўскі схаваў лыжку ў кішэню.
        – Сяржант Лукашоў, – іншым тонам сказаў лейтэнант. – Заставайцеся старшым. Я пайду. Трэба трохі разведаць. Усім быць тут. Можна адпачываць. Назіранне кругавое. Хутка вярнуся. Што не ясна?
        – Ясна, – з гатоўнасцю адказаў Лукашоў.
        – I каб усё ў норме. Глядзіце Хакімава.
        – Усё будзе зроблена, лейцінант. Дагледзім.
        – Так. Піваварчык, за мной!
        – Я? – здзівіўся Півавараў, але, памарудзіўшы, пачаў таропка ўставаць.
        – Бярыце лыжы, астатняе. I патопалі. Лукашоў, падмяніце Судніка. Нябось закачанеў там.
        Па глыбокім снезе, які месцамі даходзіў да пояса, яны пайшлі да шашы. Лыжы неслі ў руках. Роў час ад часу рабіў невялікія завароты, выходзячы з-за якіх, лейтэнант засцярожліва пазіраў наперад. Але ў рове і паблізу, здаецца, не было нікога, рабрыстыя снегавыя гурбы на дне ляжалі някратаныя. Нарэшце стаў чуваць глухі вуркат дызеляў, павеяла ледзьве прыкметным на сцюжы дымком бензіну – яны падышлі да шашы. Іваноўскі высунуўся з-за голага гліністага выступу ля павароту і тут жа адскочыў назад. Зусім блізка, у канцы шырокага разрэзу рова, мільгануў аўтамабільны кузаў, накрыты надутым на ветры брызентам, пасля яшчэ і яшчэ. Ішла доўгая калона, у некаторых адкрытых машынах каля кабін відаць былІ настырчаныя постаці немцаў у зялёных шынялях. Мяркуючы па іх выглядзе, Ім здорава-такі дапёк рускі мароз, і седакі не дужа аглядваліся па баках. Лейтэнант махнуў рукой прыціхламу ззаду Півавараву і па краі гурбіны ўзлез на адкос.
        Вядома, ён быў далёкі ад таго, каб спадзявацца на хуткую ўдачу, на зручны для пераходу момант, але ўсё ж такога ўпартага нешанцунку ён не чакаў. Моцна замёрзшы на ветры, ён ледзьве датрываў, пакуль прагрукаталі на дарозе машыны. Здавалася, паблізу нікога больш не было. Але толькі ён высунуўся з-за ўмерзлых на брустверы камякоў, як зноў убачыў непадалёк немцаў. Іх было трое, гэта былі сувязісты. У той час, як адзін, узлезшы на слуп, корпаўся там з правадамі, двое іншых з апаратамі сядзелі на ўзбочыне дарогі – відаць, ладзілі сувязь. З-за іх спін тырчалі ствалы вІнтовак, на зямлІ ляжалі скруткІ правадоў і нейкія інструменты. Праўда, занятыя сваёй справай, немцы не звярталі на іншае ўвагі, але, ведама, не так, каб не заўважыць двух рускіх, калі тыя пад іх носам надумаюць перабягаць шашу.
        Значыцца, зноў трэба было чакаць.
        I лейтэнант паныла ляжаў на мёрзлых, прысыпаных снегам лыжах і не адрываў вачэй ад шашы. Было вельмі студзёна, мерзлі ногі, параненае сцягно балела ўсё больш, і гэты боль усё часцей звяртаў на сябе яго ўвагу. Рух машын на шашы ўжо некалькі разоў то аднаўляўся з найбольшаю шчыльнасцю, то заціхаў трохі, і тады паяўляўся разрыў на кіламетр ці больш. Разы два выпадаў больш-менш зручны момант, каб перабегчы на той бок, але немцы ўсё яшчэ корпаліся ў сваёй сувязі. Лейтэнант тры разы даставаў важкі кубік танкавага гадзінніка, які апошні раз паказаў палову адзінаццатай. Сувязісты не ішлі. Мінула якіх паўгадзіны, пакуль той, што сядзеў на слупе, нарэшце злез на зямлю, і лейтэнант падумаў, што, можа, цяпер яны пойдуць. Але немец валюхаста перайшоў да наступнага слупа і, начапіўшы на боты свае сярпы-кошкі, зноў палез угору. Утрох яны там аб чымсь размаўлялі, але вецер адносіў іхнія галасы ўбок, і лейтэнант не мог нічога ўчуць.
        Так цягнулася бясконца доўга. Іваноўскі пачаў ужо азірацца, шукаючы дзе якое болей зручнае месца, як раптам убачыў, што каля двух немцаў на ўзбочыне паявіўся і трэці. Адкуль ён узяўся тут, было невядома, напэўна, заслонены ад яго пагоркам, сядзеў дзе-небудзь непадалёк ад дарогі. Лейтэнант адчуў на сабе лёгкія дрыжыкі ад таго, што так блізка быў да бяды. Калі б ён наважыўся перабегчы шашу, дык напэўна налез бы на гэтага не бачанага ім немца. Між тым немец прысеў над апаратам, аб чымсь перагаварыў з астатнімі і махнуў рукой таму, што сядзеў на слупе, і той пачаў нетаропка злазіць. Пакуль ён злазіў, гэтыя трое ўсталі, разабралі свае сумкі і скрынкі і паЙшлі ўздоўж па дарозе.
        На гэты раз яны спыніліся значна далей ад рова, на слуп ніхто ўжо з іх не палез, і лейтэнант зірнуў у процілеглы канец шашы – цяпер, мабыць, трэба было рашыцца.
        Ён жвава споўз па адхоне на дно рова, павярэдзіўшы набалелае сваё сцягно. Півавараў ускочыў з наседжанага ў снезе месца, Іваноўскі моўчкі кіўнуў яму, і яны, прыціскаючыся да крутога боку адхону, хутка пайшлІ па рове ўніз. Тут іх ужо лёгка маглі заўважыць з дарогі, лейтэнант упаў за снегавую хрыбціну, уціснуўся ў снег; побач спрытна закапаўся ў снег Півавараў. Апухлы ад сцюжы і бяссонніцы хлапечы твар байца знерухомеў у найбольшай увазе, час ад часу лейтэнант перахопліваў яго ўстрывожаныя запытальныя позіркі. Лежачы на дне рова, баец нічога не бачыў і ва ўсім спадзяваўся на камандзіра, які прымаў цяпер рашэнні, што так многа значылі для абодвух.
        Але адсюль ужо і сам лейтэнант нічога не мог убачыць і змушаны быў спадзявацца на слых, якім старанна перабіраў усе разрозненыя зменлівыя гукі, што даляталі з дарогі. Ведама, гэта быў не самы надзейны спосаб з усіх магчымых для пераходу, але іншага ў яго не засталося. Дачакаўшыся, калі вуркотны гул дызеляў на шашы трохі аслабне, і не злавіўшы паблізу якіх новых гукаў, Іваноўскі сказаў сабе: «Давай!» – і ўскочыў на ногі.
        Праз некалькі скачкоў па глыбокім снезе ён дасяг прыдарожнага канца рова, выглянуў з яго – на шашы сапраўды было пуста, хаця на дальні пагорак ён проста не паспеў глянуць. Ён з шалёным імпэтам выскачыў на наезджанае палатно шашы і размашыста саскочыў з яго ў снег на дно наступнага адрэзка рова. Бегучы, ён з задавальненнем учуў за сабой стомленае дыханне Піваварава і з усяе сілы кінуўся да ўжо недалёкага павароту рова. Праз некалькі крокаў, аднак, зноў пачуў напружанае завыванне матораў і ўнутрана сцяўся, чакаючы крыкаў або, можа, стрэлаў. Але ўсё ж ён паспеў схавацца за паваротам. Півавараў схаваўся трохі пазней, Іваноўскі, азірнуўшыся, згледзеў, што машыны паявіліся на секунду пасля таго, як баец упаў за паваротам. Машыны прамчаліся, не збаўляючы хуткасці, і ён упершыню за ранак уздыхнуў з палёгкай:
        – Фу, чорт!
        Абодва хвіліну аддыхваліся, пасля Іваноўскі прыўстаў на каленях і агледзеўся. Здаецца, паблізу быў нейкі хмызняк – рэдзенькае яго вяршалле месцамі тырчэла з-за высокага бруствера, і лейтэнант з байцом расслаблена пайшлі па рове. Далекавата ўжо адышоўшыся ад шашы, яны спрабавалі вылезці ў поле, і, на здзіўленне камандзіра, Півавараву гэта ўдалося хутчэй; лейтэнант жа з першай спробы дабраўся толькі да сярэдзіны адхону і, паслізнуўшыся на круцізне, споўз да самага нізу. Зноў вельмі забалела сцягно. На гэты раз ён не захацеў душыць у сабе стогн, і Півавараў азірнуўся на брустверы, кінуўшы ў яго бок востры, недаўменны позірк.
        – Нічога. Усё ў парадку.
        Іваноўскі сабраўся з духам, пераадолеў боль, баец падаў камандзіру лыжную палку, з яе дапамогай той нарэшце пераваліўся цераз бруствер.
        – Так. Цяпер на лыжы.
        Тут, напэўна, ужо можна было ісці каля рова, ад дарогі прыкрываў бруствер і няблага хаваў хмызняк. Справа і воддаль шарэла вяршалле хвойнічка, дзе іх сёння чакала ўдача або няшчасце, слава або, можа, смерць – іх лес.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.