|
[12. КАЧАН] – Яфрэйтар [немец] у вёсцы. Дастае пачак махоркі. Харошы дзед. Быў у тую [вайну] – у палоне. Даў. – Серафімка пячэ хлеб. Страх. Сьпякла. Прылегла. Недзе: бах-бах! <…> ля дарогі. (У бульбянішчы.) Заснула. <…> Назаўтра [Серафімка] бяжыць парасьнікамі. І паранены Качан. <…> Паўзе. Паранены ў ногі. <…> Папрасіўся: ратуй, дам золата. <…> Прыбягае ў зямлянку. З немцам прыносяць Качана. <…> (У таго сала.) Дацягнула да траншэі, пакінула. Прыцягнула з немцам. Немец яе памочнік. <…> Але адкуль золата? Качан. Бацьку яго раскулачылі ў 37[-м]. Немцы яго зрабілі паліцаем. Але ён уцёк. Куды толькі? «Як жыць чэснаму чалавеку? Я нікому не хачу служыць. Я сам па сабе». – Лічыць, бяда пачалася з зямлі. Праклятай зямлі, якую далі ім на 6 едакоў па 2 дзесяціны ў 21 г. Бацька ўлёг [у працу] і стаў кулаком. – Немцы далі павязку, бельгійскую вінтоўку. Што рабіць? Перш страляць яўрэяў. Ён кінуў вінтоўку ў сажалку, павязку павесіў на плот і пайшоў у поле. Але тыдзень паходзіць з павязкай. – Ноччу паліцаі падстрэлілі, і ён поўз. Серафімка бегла, пачула. Пайшла з немцам, прыцягнулі. – Качан – паліцай, якога нехта падстрэліў. Ён антысеміт і сволач. <…> −У зямлянцы. Допыт Качана. Блытаны чалавек. Хадзіць ня можа, але рана ня надта – у зад: скруціла нагу. <…> Пакуль хворыя і нямоглыя, як дзеці: паслухмяныя. А затым стычкі: Камандзір – Дземідовіч Нохем – немец Усе супраць Качана. <…>
|
|