|
[13. СЕРАФІМКА] <…> Спрэчкі ў бліндажы: адступленьне [–] у тым стратэгія. Сталін хоча заманіць, каб затым зьнішчыць (Дземідовіч? Хлебнікаў?). – Хлебнікаў (Дземідовіч) арганізуе ахову: пільнаваць. Удзень садзяць Серафімку. Аднойчы тут паяўляюцца паліцаі. Сядзяць. Ратуе С[ерафімка]. Як? – Мо’ як у Вайды? [Нохем зьнікае.]<…> – Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку… – Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…> Пачынаюць есьці. <…> А тут – паліцыя… Паліцаі ходзяць па траншэі. <…> Марадзёры. У бліндажы ўсе замерлі. <…> Пасылаюць Серафімку. Назіраюць двое з траншэі. Дземідовіч і немец вылезьлі ў траншэю. Назіраюць. Немец кажа: надо пук-пук! Дз[емідовіч] – не! <…> Піліпёнкі прыйшлі да яе. Паліцаі сустрэлі яе на сьцежцы <…>. Дзе Качан? Вядзі. <…> і яна павяла іх у лес. Як лес скончыўся, сталі. Там яе згвалцілі… <…> Іх было трое. Піліпёнак, адзін у шынялі і адзін малады бугай. Яны згвалцілі С[ерафімку]. <…> Як з яе знушчаліся ў калгасе – як з сястры ворага народу. Серафімка радавалася: во дзе мір! Жывуць у міры, як добра. Але не. <…> Яны яе не забілі*. Але яна болей не прыйшла ў бліндаж. <…> А ў бліндажы пра яе мяркуюць кожны са свае калакольні. Капітан, Дземідовіч, паліцай [Качан], немец. Есьці няма, вады няма. <…> У бліндажы голад. Хто такі Качан? Размова: Хлебнікаў, Дземідовіч, немец. <…> Хлеб зьелі. К[апіта]н змарнеў. С.[ерафімка] ня йдзе. Немец ідзе капаць бульбу. Ноччу вараць. <…> Дземідовіч ноччу зрабіў спробу ўцячы. І заграз у тарфянішчы. [Немец пайшоў яго шукаць. Знайшоў. Прынёс непрытомнага.] Сьмерць Дземідовіча. Немец яго хавае ў траншэі. Немец сыходзіць. <…> Немец хутка адчуе сябе вышэйшым. Але яго ўражвае Сер[афімка]. Немец кажа: пайду. Капітан не затрымлівае і не пытае. <…> Паліцай (Качан) утаіў, што ён – паліцай. І чакае. А на полі С[ерафімцы] сказаў, што яго – [паранілі] Піліпёнкі. <…> Хлебнікаў і Качан. Качан спрабуе ўкрасьці пісталет. Хлебнікаў яго страляе.<…> Палічыў – засталося 5 патронаў. <…> Застаецца адзін капітан [Хлебнікаў]. <…> Хлебнікаў ня можа ў бліндажы і выходзіць на поле бою з пісталетам. Страляе і крычыць «Ура!».
|
|