РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
II
350
8.Х.1985 г.

 
А поўня нас цямнечаю лякае,
I дождж ільецца прама у душу.
Сынок, я тэлефоннымі званкамі
У «Хуткай» міласэрнасьці прашу.
 
Якая ўсё-ткі ноч у нас даўгая,
Ці зналі мы падобную калі?
...Прыехала адна, затым – другая,
I трэйцяя – падмогі не далі.
 
Міжволі тут успомніш і пра Бога,
Калі твой тварык бледны і васьцёр.
Вяду цябе зьнямоглага, слабога
Праз хірургічны доўгі калідор.
 
Было ў жыцьці маім зашмат благога
I ўсё-ткі болей сонца і удач.
Тулю цябе сьцішэлага, слабога,
А ты мне шэпчаш: «Мамачка, ня плач».
 
Так цяжка мне, нібы іду праз гурбы
I завірухай сьвет завалакло.
I ўжо малю ня Бога, а хірурга:
«Ўратуйце мне адзінае сьвятло».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.