РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
IX
350
14.Х.1985 г.

 
Шапчу сабе: «У зорку шчасьця вер!
У каліўца надзеі, у іскрынку!»
Раздаўленай і чэпкай, нібы зьвер, –
Яшчэ такой сябе ня знала, сынку!
 
Кажу сабе: «Адпрэч сьляпы адчай
Дзеля жыцьця, дзеля здароўя сына!»
Хай зьнікне ў растрывожаных вачах
Блакадная і горкая часіна.
 
Сьвятло маё адзінае! Крыло! –
Бяз вас я цень, нікчэмная расьліна.
Усё, што у маім жыцьці было –
Дык гэта сын і вера ў шчасьце сына.
 
Я сэрцам прыпадаю да зямлі,
Я цераблю балючы шлях вядомы:
Кавайце ў звонкіх кузьнях, кавалі! –
Хай кавалёк малы ня знае стомы.
 
Паэзія, пашто твае дары?
Але малю трывожнае дыханьне:
Лясы, не замірайце без пары, –
Хай будзе позьніх птушак шчабятаньне!
 
Я з тонкіх нэрваў перавясла ўю,
Каб утрымаўся наш снапок жытнёвы.
Жу-раў-лі-кі, пакіньце салаўю
Зялёны гай і ранак васільковы.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.